shumilina.by

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Аб горадзе Асобы Вышалескі Сяргей

Вышалескі Сяргей Мікалаевіч

Нарадзіўся 02.11.1874 г. у в. Обаль Шумілінскага раёна, заснавальнік айчыннай эпізааталогіі, ганаровы акадэмік УАСГНІЛ, акадэмік АН БССР, заслужаны дзеяч навукі РСФСР, доктар ветэрынарных навук, прафесар.

У 1895 г. скончыў Віцебскую духоўную семінарыю і паступіў у Варшаўскі вет. інстытут. За ўдзел у студэнцкіх рэвалюцыйных выступленнях выключаны з апошняга курса інстытута і высланы ў Бранск. Толькі ў самым канцы навучальнага года ён атрымаў дазвол здаваць экзамены экстэрнам. Закончыўшы інстытут, 6 год працаваў ветэрынарным урачом Чэрыкаўскага, Лепельскага, Невельскага ўездаў, а затым у Пецярбурзе ў ветырынарнай бактэрыялагічнай лабараторыі ўрачом-асістэнтам і загадчыкам аддзела па выпрацоўцы вакцын і сыраватак. Са снежня 1910 г. па сакавік 1913 г. знаходзіўся ў замежнай камандзіроўцы, дзе напісаў некалькі каштоўных навуковых работ. За адну з іх савет медыцынскага факультэта Лейпцыгскага універсітэта прысвоіў яму вучоную ступень доктара ветэрынарнай медыцыны.

3 1914 г. па 1917 г. працаваў загадчыкам Усць-Цілемскай (Архангельск) ветэрынарна-бактэрыялагічнай лабараторыі, дзе займаўся вывучэннем хвароб паўночных аленяў.

Будучы прафесар Стаўрапольскага сельскагаспадарчага інстытута, ён праявіў сябе як умелы арганізатар ветэрынарнай навукі, ветэрынарнай справы, як удзельнік ліквідацыі шэрагу небяспечных эпізаатычных хвароб у краіне. У 1922 г. яго пераводзяць у Дзяржаўны інстытут эксперыментальнай ветэрынарыі, дзе ён арганізаваў і ўзначаліў аддзел па вывучэнні туберкулёза і сапа. 3 1927 г. узначаліў інстытут. Адначасова ён арганізаваў кафедру эпізааталогіі ў Віцебскім ветэрынарным інстытуце і загадваў ёй, з’яўляючыся адначасова прарэктарам інстытута па вучэбнай частцы. 3 1928 г. ён узначаліў Беларускі дзяржаўны ветэрынарна-бактэрыялагічны інстытут эксперыментальнай ветэрынарыі (Масква), у 1931-1933 гг. — загадчык кафедры эпізааталогіі Алма-Ацінскага зоаветэрынарнага інстытута, у 1933-1934 гг. навуковы кіраўнік Маскоўскага навукова-даследчага ветэрынарнага інстытута. 3 1934 г. загадчык кафедраў эпізааталогіі Маскоўскага зоаветэрынарнага інстытута і Ваенна-ветэрынарнай акадэміі (з 1948 г. Маскоўская ветэрынарная акадэмія).

Вышалескі ўнёс выдатны ўклад у вывучэнне лячэння і ліквідацыю многіх небяспечных інфекцыйных хвароб жывёл. Ім надрукавана звыш 150 навуковых прац, з якіх 8 манаграфій. Асобныя кніжкі пераведзены на замежныя мовы.

У 1941 г. за навуковыя працы па вывучэнні хвароб і за распрацоўку метадаў іх лячэння вучонаму прысуджана Дзяржаўная прэмія СССР. Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны», медалямі. УАСГНІЛам заснаваны медаль імя Вышалескага. Беларускаму НДІ (1930) прысвоена яго імя.

Памёр 14.01.1958 г.