shumilina.by

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Аб горадзе Геаграфія Геаграфічнае становішча

Геаграфічнае становішча

Шумілінскі раён размешчаны ў цэнтральнай частцы Віцебскай вобласці. Ад абласнога цэнтра г. Віцебска ён знаходзіцца на адлегласці 45 км на паўночны захад.

Утвораны 17.97.1924 года як Сіроцінскі раён, 13.11.1961 года перайменаваны ў Шумілінскі.Плошча раёна — 1,7 тысячы квадратных км, на яго тэрыторыі 253 населеныя пункты.

Працягласць Шумілінскага раёна з поўначы на поўдзень складае 61 км, з захаду на ўсход — 55 км. У раён уваходзяць гарадскія пасёлкі Шуміліна, Обаль і 251 сельскі населены пункт. Адміністрацыйна падзяляецца на 8 сельсаветаў: Дабейскі, Каўлякоўскі, Лаўжанскі, Мікалаеўскі, Мішневічкі, Обальскі, Светласельскі, Сіроцінскі.

Наш раён мяжуе на паўночным усходзе з Гарадоцкім, на ўсходзе — з Віцебскім раёнам, на поўдні (па Заходняй Дзвіне) — з Бешанковіцкім, на захадзе — з Ушацкім і на паўночным захадзе — Полацкім раёнамі.

Колькасць насельніцтва ў Шумілінскім раёне на 1 студзеня 1913 года — 19, 020 тыс. чалавек.
Тэрыторыя знаходзіцца ў межах Полацкай нізіны на захадзе, Гарадоцкага ўзвышша на поўдні і Шумілінскай раўніны. Сярэдняя вышыня 140–160 м.

На тэрыторыі раёна працякае 78 рэк і ручаёў, сярод іх — Заходняя Дзвіна з прытокамі Обаль (з Усысай і Чарноўкай ) і Сечна. Ёсць таксама 87 азёр. Найбольш буйныя азёры Будавесць, Дабееўскае, Лескавічы, Мошна, на мяжы з Віцебскім раёнам — возера Заронава.

На лес прыпадае 42% тэрыторыі, пераважна на паўночным захадзе і паўднёвым захадзе раёна. Тэрыторыю раёна перасякаюць чыгунка Віцебск — Полацк, аўтамабільная дарога Р-20 Віцебск — Полацк — граніца Латвійскай Рэспублікі (Грыгарыўшчына ) з адгалінаваннямі на Лепель, Бешанковічы, Гарадок.

Увогуле Шумілінскі раён мае выгаднае эканамічнае і геаграфічнае становішча.