shumilina.by

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Аб горадзе Геаграфія Геалогія

Геалогія

З геалагічнага пункту гледжання Шумілінскі раён размешчаны на Усходне-Еўрапейскай платформе, якую адносяць да ліку самых старажытных і буйных на Зямлі. Трэба адзначыць, што старажытныя платформы ўяўляюць сабой адносна ўстойлівыя часткі зямной кары з плаўнымі контурамі. Храктэрнай асаблівасцю даўніх платформ з’яўляецца двух’ярусная будова. Платформы складаюцца з крышталёвага фундамента, пакрытага асадкавым чахлом.

Фундамент платформы складаюць граніты, кварцыты, гнейсы і іншыя крышталёвыя пароды.

Платформавы чахол, які магутнай таўшчынёй накрывае фундамент, багаты на астаткавыя пароды: гліну, суглінкі, пясчынкі, вапнякі і іншыя.

Крышталёвы фундамент залягае на рознай глыбіні. Узнятыя ўчасткі называюцца антэклізамі, найбольш глыбокія — прагібамі, а прамежкавыя — седлавінамі. Шумілінскі раён размешчаны ў межах Латвійскай седлавіны з глыбінёй залягання фундамента ад 500 да 800 м.

На фарміраванне асадкавага чахла аказалі ўплыў стражытныя абледзяненні, якія абумовілі назапашванне магутнай тоўшчы асадкавых парод у антрапагенны час.

У антрапагенны час на тэрыторыі Шумілінскага раёна, які і па ўсёй Беларусі, атрымалі распаўсюджванне пяць ледніковых покрываў, а ў прамежках ледніковага прасоўвання былі прыблізна такія ж кліматычныя ўмовы, як і зараз.