shumilina.by

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Аб горадзе Культура Обальскі музей

Обальскі музей

Музей Обальскага камсамольскага падполля — музей, адкрыты ў г. п. Обаль 29 кастрычніка 1965 г. Ён стаў філіялам Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, а з 1 красавіка 2000 г. з’яўляецца філіялам Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея. У музеі сабрана больш за 1000 экспанатаў.

Галоўную экспазіцыю музея ўтвараюць матэрыялы аб дзейнасці ў гады Вялікай Айчыннай вайны Обальскай падпольнай камсамольскай арганізацыі «Юныя мсціўцы». У іншых экспазіцыях адлюстраваны ўдзел камсамола Беларусі ў грамадзянскай вайне і сацыялістычным будаўніцтве, подзвігі камсамольцаў і моладзі Беларусі на франтах Вялікай Айчыннай вайны, на акупаванай тэрыторыі, удзел камсамола ў пасляваенным аднаўленні народнай гаспадаркі.

Сярод экспанатаў — дакументы, фотаздымкі, асабістыя рэчы вядомых герояў-камсамольцаў, творы мастацтва і г.д.

Літаратура:

  • Музей комсомольской славы // Память: историко-документальная хроника Шумилинского района / редкол.: И.П. Шамякин [и др.]. — Мн., 1985. — С. 516-517.
  • Обальскі музей камсамольскай славы / / Энцыклапедыя літ. і мастацтва Беларусі. — Мн., 1987. — Т. 4. — С. 11.