shumilina.by

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Шуміліна Грамадства

22.08.2017 18:11

365 праглядаў

3 каментара

Утрыманне жалеза — асноўная прычына нізкай якасці пітной вады ў Шумілінскім раёне

Намеснік старшыні Шумілінскага райвыканкама Алег Быкаў прапанаваў жыллёва-камунальнай гаспадарцы прадоўжыць замену старых водаправодаў на сучасныя поліэтыленавыя трубы.

Цэнтралізаванае водазабеспячэнне маюць 88,7% насельніцтва Шумілінскага раёна, у тым ліку сельскае — 50,5%. У раёне маецца 115 артсвідравін (65 — УП ЖКГ, 41 — сельгасарганізацыі, 6 — іншыя), 210,24 км водаправода, 536 калонак, а таксама 228 калодзежаў. У якасці асноўнай праблемы якасці пітной вады з’яўляецца перавышэнне ўтрымання жалеза ў шэрагу водных крыніц.

На пасяджэнні Шумілінскага райвыканкама былі названы і асноўныя недахопы па ўтрыманню водных крыніц: адсутнасць агароджы вакол свідравін, калонак і калодзежаў, зарастанне іх пустазеллем і кустоўем, адсутнасць адмосткі і гліняных замкоў і іншае. Адбылося вострае абмеркаванне азначанай праблемы з кіраўніцтвам УП ЖКГ, КУСГП «Сіроцінскі», бо вада — гэта адзін з важнейшых прадуктаў у жыцці людзей.

Алег Быкаў заўважыў, што адной з прычын няякаснай пітной вады з’яўляецца зношанасць сістэмы водазабеспячэння і прапанаваў прадоўжыць УП ЖКГ практыку замены старых водаправодаў на сучасныя поліэтыленавыя трубы, што дазваляе павысіць і якасць вады, і стабільнасць яе паступлення да спажыўцоў.

Чытаць цалкам: http://www.shumilino

Апошнія навіны

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментарый: