shumilina.by

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Шуміліна Грамадства

19.10.2017 19:03

735 праглядаў

7 каментароў

Вёска Язвіна: зачыненыя сацыяльныя аб’екты, разбітыя дарогі і... чарвякі ў сельсавеце

Калі б яшчэ нейкіх 5-10 гадоў таму назад хтосьці сказаў, што вёска Язвіна Шумілінскага раёна будзе так імкліва выміраць, яго паднялі б на смех. Аднак за апошнія гады амаль уся сацыяльная інфраструктура сяла прыйшла ў незваротны заняпад.

Тут дагэтуль пражывае дзесьці чатыры сотні вяскоўцаў, былі ўсе сацыяльныя аб’екты і сучасныя зручнасці для камфортнага жыцця, працаздольныя людзі, моладзь, інтэлігенцыя з настаўнікаў і спецыялістаў. Жыццё, здавалася б, зусім нядаўна працякала размерана, у школе звінелі дзіцячыя галасы, сяльчане рупліва працавалі ў мясцовым калгасе «Аграбаравінка» , культурна адпачывалі — усё цякло ў прывычным рытме. А галоўнае, вёска знаходзіцца паблізу райцэнтра Шуміліна, каля транспартных шляхоў, каля яе праходзіць чыгунка і аўтадарога Віцебск-Полацк.

І гэтае звыклае вясковае жыццё было парушана раптоўна. Эканамічны крызіс, які негатыўна адбіўся на дабрабыце большасці беларусаў, стаў як для жыхароў Язвіна, так і іншых вёсак раёна сапраўднай катастрофай. Сельскія жыхары, бадай што, як ніхто іншы, трапілі ў закладнікі безграшоўя і чарговай урбанізацыі. Пасля аб’яднання калгасаў і закрыцця амаль усіх сацыяльна-культурных аб’ектаў людзі збягаюць у гарады і за межы краіны, каб зарабіць сабе на хлеб.

Калі вытворчасці няма — дык няма дзе і працаваць. Улады пазачынялі ўсё, што можна было зачыніць: дома быта больш няма, сельскага клуба няма (ужо як два гады), спартыўная зала таксама не працуе, магазін Шумілінскага райспажыўтаварыства быў зачынены сёлетняй вясною.

Па неабходныя прадукты: хлеб, макароны, крупы, цукар і іншае — сяльчане ідуць у адзінае прыватнае міні-кафе «Віраж». Але там бывае і дарагавата, і цэны фіксаваныя.

Зачыненая Язвінская школа-сад.

Язвінская базавая школа-сад зачынена з першага верасня бягучага 2017 года ( тым заставалася яшчэ каля 30 дзетак), сельскую бібліятэку таксама зачынілі ў гэтым годзе с 1 кастрычніка.

Сельскі клуб і спартыўная зала не працуюць.

З усіх сацыяльных аб’ектаў уцалеў толькі ФАП і аддзяленне сувязі, якое працуе да 12 гадзін дня, але без ашчаднай касы. Язвінскі сельскі Савет спыніў свае існаванне ў выніку аптымізацыі, цяпер у яго будынку паводле слоў вяскоўцаў, адно прадпрыемства гадуе там нейкіх чарвякоў ці вырабляе біягумус.

Адыходы вытворчасці каля будынка сельсавета.

Як бы там ні было, але ўсё ж дзяржава павінна разумець, што і на сяле жывуць такія ж людзі, як і ў горадзе, што ім уласцівы ўсе даброты жыцця, якімі карыстаецца ўсё цывілізаванае чалавецтва.

Разбітая дарога па вуліцы Новай


Да прыкладу, жыхары Язвіна, якія пражываюць на вуліцы Новай, здаўна скардзіліся на дрэнную дарогу. За 14 гадоў яе практычна не рамантавалі, хіба што за апошнія два гады пару разоў прайшоў грэйдэр.

Па вуліцы Новай няма тратуараў.

Паводле меркаванняў насельнікаў вуліцы, «нават на скутары не праехаць, са двара не выехаць — на дарозе стаіць суцэльная гразь і лужыны. Тратуараў на дарозе няма, пешаходы шпацыруюць таксама па гразі. Хуткая дапамога ў непагадзь да людзей праехаць таксама не можа, а на вуліцы ў большасці сваёй пражываюць песіянеры, якія часта хварэюць, а нядаўна ў калдобінах забуксаваў малакавоз».


Да таго ж ліхтары асвятляюць вясковую вуліцу толькі да 12 гадзін поўначы, а затым іх адключаюць. Безумоўна, людзі звярталіся на гарачую лінію да старшыні Шумілінскага райсавета Ірыны Новікавай, да мясцовых дэпутатаў, ім абяцалі зрабіць капітальны рамонт дарогі і вуліцы, аднак воз і цяпер там.

Шматпавярховыя жылыя дамы напалову пустыя.

Па ўсяму відаць, што з «неперспектыўнасцю вёскі» сельскі люд даўно змірыўся, але ж паўсядзённыя праблемы населеных пунктаў павінны вырашацца мясцовымі ўладамі своечасова, тым больш, што гэта іх першарадная задача, і насельніцтва нашага раёна мае на гэта права.

Алесь Шумскі.
1 адзнака 1.0

Апошнія навіны

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментарый:
  • #53 20.10.2017 13:38 @ [ без імені ]

    Скоро такое ожидает и детский садик , в котором на данный момент 13 деток !

  • #54 20.10.2017 13:50 @ Юлия

    Деревня , в которой было все , шикарный большой клуб , школа такое же большое здание ! А итог этому смотреть страшно , теперь пустуют такие помещения!Половину из них разобрали и разнесли !!!

  • #55 20.10.2017 22:09 @ [ без імені ]

    Во всех крупных населенных пунктах района,где были когда-то многоэтажные дома, таких домов с забитыми досками окнами очень много.Работы нет. Денег у людей тоже нет.Такая жизнь.Говорят-кто хочет, тот живет. держит хозяйство, как-то выкручивается. чтобы выжить.Дайте людям зарплату-они и в шалашах будут жить. Раньше надо было поднимать сельское хозяйство, чтобы сравнять город с деревней-лет 30-25 назад.Теперь уже некому в деревнях работать.Одни пенсионеры.

  • #56 20.10.2017 22:32 @ [ без імені ]

    Просрать такую деревню !!! За то ФОК есть !!Не район а хер что !

  • #58 30.10.2017 12:52 @ валера

    вот остается жить тем кто сеет и выращивает хлеб

  • #59 12.11.2017 12:11 @ [ без імені ]

    Это преступление! Главу Администации Шумилинского райисполкома необходимо строго наказать за неисполнение Постановления Совета Министров РБ от 30.12.2003г. №1714 "Об утверждении Республиканской программы наведения порядка на земле и благоустройства населенных пунктов", Указа Президента РБ от17.07.2014г. №347 "О государственной аграрной политике".

  • #64 15.02.2018 15:43 @ bug-a

    https://hronika.by — информационно-развлекательный сайт о важных событиях Беларуси и мира.