shumilina.by

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Шуміліна Грамадства

21.01.2020 19:23

258 праглядаў

0 каментароў

Шумілінскім ратавальнікам уручылі ўзнагароды

Урачысты сход з ушанаваннем лепшых работнікаў і ветэранаў пажарнай службы і ўручэннем узнагарод прымеркавалі шумілінскія ратавальнікі да свайго прафесійнага свята.

Медаль "за бездакорную службу" 3 ступені Аляксею Грыгор'еву ўручае Андрэй Сасновіч

На святочнае мерапрыемства былі запрошаны старшыня раённай арганізацыі ветэранаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях “Ратавальнік” Мікалай Жукаў і старшыня раённай арганізацыі “Беларускага саюза афіцэраў” Валерый Жандараў, паведамляе "Герой працы" у №5 ад 21.01.2020 г.

Увесь асабовы састаў і ветэранаў службы з прафесійным святам павіншаваў начальнік аддзела Андрэй Сасновіч, пажадаў здароўя, сямейнага дабрабыту, спакойнай службы, кар’ернага росту, падзякаваў за плённую работу. Гучнымі апладысментамі сустрэлі шумілінскія ратавальнікі навіну пра тое, што па выніках 2019 года Шумілінскі РАНС прызнаны лепшым у вобласці.


Лепшыя работнікі і ветэраны пажарнай службы Шуміліншчыны ў гэты дзень былі адзначаны граматамі, падзякамі, узнагароджаны нагруднымі знакамі і юбілейнымі медалямі.

Алена КАРПУШЭНКА.

Чытаць цалкам тут: http://www.shumilino.by/?p=52486

Апошнія навіны