shumilina.by

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Шуміліна Грамадства

31.01.2020 19:02

277 праглядаў

0 каментароў

Дажджы і да +9 будзе на выходных. У Шуміліне ад +3 да +6

У суботу, 1 лютага, у Беларусі будзе пераважаць воблачнае надвор’е, паведамляе Белгідрамет.

Уначы ў асобных раёнах пройдуць невялікія ападкі — мокры снег, дождж. Удзень на большай частцы тэрыторыі прагназуюцца дажджы. Месцамі чакаецца туман, уначы і зранку слабы галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-заходні — уначы слабы, удзень умераны.

Уначы тэмпература паветра будзе ад -2 да +4. Удзень паветра прагрэецца да 1-7 вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе чакаецца да 9 градусаў цяпла.

У Шуміліне 1 і 2 лютага захаваецца воблачнае, пахмурнае надвор'е. Часам пройдуць дажджы або снег. Вецер прагназуецца ад 2 м/с , моцнаг парывістага - 8 м/с..

https://euroradio.fm/dazhdzhy-i-da-9-budze-na-vyhodnyh

Апошнія навіны