shumilina.by

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Шуміліна Грамадства

07.02.2020 19:47

256 праглядаў

0 каментароў

Стаматолаг Святлана Прыгун з Шуміліна радуецца шчаслівым ўсмешкам сваіх пацыентаў

За ўсмешкай трэба сачыць з самага першага зубіка ў немаўляці. Ужо год урачом-стаматолагам-артапедам у цэнтральнай раённай бальніцы працуе Святлана Прыгун. За гэты час яна падарыла прыгожую ўсмешку дзясяткам пацыентаў, мае мноства ўдзячных водгукаў за добрую работу.


Дзяўчына родам з Мікалаева, скончыўшы Віцебскі медыцынскі ўніверсітэт, а затым інтэрнатуру, вярнулася ў родны раён. Радуе, што малады медык, які задаволены магчымасцю працаваць па любімай спецыяльнасці, дружным калектывам і заработнай платай, у раёне надоўга. Хутчэй за ўсё — назаўжды. Тым больш што дзякуючы хадайніцтву ЦРБ гэтай сям’і — а ў Святланы ёсць муж і чатырохгадовы сын — выдзелена жыллё.

Да гэтага доктара ідуць пацыенты, у якіх ёсць праблемы з зубамі, а дакладней — з іх адсутнасцю. Святлана Аляксандраўна займаецца пратэзаваннем. Сёння яна можа прапанаваць людзям каронкі і здымныя пратэзы з металу ці металапластмасы.

Ужо праз 3-4 тыдні пасля першага наведвання чалавек ідзе ад доктара з новымі зубамі. Дарэчы, у любога віцебскага стаматолага толькі першага прыёму прыйдзецца чакаць цэлы месяц. Таксама мы даведаліся, што каронка каштуе 50, пласцінка — ад 80 да 100 рублёў: кошт вар’-іруецца ў залежнасці ад колькасці зубоў, якіх не хапае. Наведаць доктара прый-дзецца ад 3 да 6 разоў.

Часцей за ўсё Святлана Прыгун мае справу з людзьмі сталымі і адзначае, што ніякіх узроставых абмежаванняў для пратэзавання няма — бывалі ў яе кабінеце і 90-гадовыя пацыенты. Цікава, што жанчыны больш стойкія ў адрозненне ад мужчын, якія часам прыходзяць да стаматолага толькі разам з жонкамі. У сярэднім за месяц удаецца падправіць усмешку тром дзесяткам пацыентам.

Як бы добра ні працавала малады спецыяліст, яна разумее, што Шуміліншчына ад сусветных тэндэнцый у галіне пратэзавання вельмі адстае. Заклапочана гэтым фактам і кіраўніцтва ЦРБ, якое ў дадзены момант вывучае магчымасці па арганізацыі работы з металакерамікай — больш сучасным матэрыялам для пратэзавання.

— Металакерамічныя каронкі не толькі больш трывалыя, даўгавечныя, але і эстэтычныя — на выгляд не адрозніваюцца ад звычайных зубоў, — тлумачыць стаматолаг. — А гэта важна, калі гаворка ідзе пра прыгожую ўсмешку. Да мяне даволі часта звяртаюцца пацыенты з такім запытам. Шумілінцам намнога зручней было б займацца зубамі дома, а не ездзіць у абласны цэнтр....

Больш сучасная стаматалагічная ўстаноўка, якой нядаўна быў укамплектаваны кабінет доктара, дазваляе працаваць і з металакерамікай. Засталося толькі знайсці партнёраў у Віцебску, якія будуць вырабляць каронкі для шумілінскіх пацыентаў, і арганізаваць дастаўку. Хаця кіраўніцтва бальніцы не выключае варыянту, калі зубатэхнічная лабараторыя з’явіцца ў нашай паліклініцы, і пратэзы будуць вырабляцца на месцы. Ва ўсялякім разе ў пацыентаў ёсць мажлівасць спадзявацца, што ўжо сёлета металакерамічныя каронкі можна будзе паставіць у Шуміліне.
Вядома, Святлана Прыгун як урач-стаматолаг, які да таго ж вельмі любіць сваю работу, раіць не даводзіць да сітуацыі, калі ўзнікае неабходнасць у пратэзаванні....

Да з’яўлення першых пастаянных зубоў у дзіцяці доктар парэкамендавала праводзіць працэдуру «запячатвання» зубоў спецыяльным герметыкам. Гэта засцерагае зубы ад карыесу на тэрмін ад 2 да 8 год. Гэта можна зрабіць і ў нашай паліклініцы ў платнага стаматолага.

Спецыяльна для тых, хто адкладвае паход да стаматолага, хочацца адзначыць, што Святлана Аляксандраўна не толькі высока-прафесійны спецыяліст, але і надзвычай тактоўны, прыемны ў зносінах чалавек. Яна сапраўды радуецца шчаслівым усмешкам сваіх пацыентаў.

Наталля ЧАРНІЧЭНКА.

Чытаць цалкам: http://www.shumilino.by/?p=52594

Апошнія навіны