shumilina.by

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Шуміліна Грамадства

11.02.2020 20:20

309 праглядаў

0 каментароў

Уладзімір Груца прадстаўляў шумілінскую моладзь на злёце маладых спецыялістаў у Горках

6-7 лютага ў г. Горкі Магілёўскай вобласці ўпершыню прайшоў злёт маладых спецыялістаў, якія працуюць у арганізацыях аграпрамысловага комплексу. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Мінсельгасхарч Беларусі і рэспубліканская прафарганізацыя работнікаў АПК.




Ад нашага раёна на злёце пабываў галоўны эканаміст КУСГП «Мішневічы» Уладзімір Груца.

Хлопец у гаспадарцы ўжо не навічок: працаваў тут па размеркаванні, адслужыў тэрміновую ваенную службу і зноў вярнуўся ў Мішневічы.

– Ці спадабаўся злёт? – пытаюся ва Уладзіміра.

– Прызнацца, думаў, што будуць звычайныя лекцыі ў БДСГА, дзе я нядаўна вучыўся, – шчыра кажа хлопец. – Але паездка вельмі спадабалася, бо праходзіла ўсё настолькі дынамічна і арганізавана, што і не заўважыў, як праляцеў час.


Размова вялася ў форме адкрытага дыялогу. . Усе выступаючыя падкрэслівалі, што галіна сельскай гаспадаркі – асноўная ў эканоміцы нашай краіны. І працаваць тут павінны самыя надзейныя, вытрыманыя, вопытныя. Менавіта так называлі на мерапрыемстве маладых спецыялістаў. Ад гэтага адчувалася гордасць за абраную прафесію і значнасць таго, што робіш.

– У чым была асаблівасць мерапрыемства?

– Напэўна, у шматпланавасці. Вельмі спадабалася выстава-дэгустацыя прадукцыі прадпрыемстваў АПК, пасля якой пазнаёміліся з лепшымі праектамі рэспубліканскага конкурсу «Сто ідэй для Беларусі». Затым наведалі перапрацоўчыя прадпрыемствы Горацкага раёна. Многа цікавага пабачылі на малочнатаварным комплексе ААТ «Малочныя Горкі», на рыбагадоўчым індустрыяльным комплексе, на дыягнастычнай станцыі і вучэбнай ферме сельгасакадэміі.

– А што асабіста для сябе вы ўзялі са злёту?

– Шмат чаго. Адным словам і не скажаш. Па-першае, мне даспадобы была работа па групах, у якіх сабралі работнікаў адной спецыяльнасці. Нам расказвалі пра перадавыя тэхналогіі ў раслінаводстве і жывёлагадоўлі, тэхнічнае перааснашчэнне прадпрыемстваў, аплату працы ў сельскай гаспадарцы, змяненні і дапаўненні ў Працоўным кодэксе Рэспублікі Беларусь. Адным словам, занатаваў палову блакнота. І вырашыў для сябе, што мне ёсць над чым працаваць і да чаго імкнуцца.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
"Герой працы"
Чытаць цалкам: http://www.shumilino.by/?p=52660

Апошнія навіны