shumilina.by

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Шуміліна Грамадства

14.02.2020 18:59

124 прагляда

0 каментароў

Сняжана Андруковіч аб прафесіі следчага марыла з дзяцінства

Малады следчы Сняжана Андруковіч на службу ў Шумілінскі раённы аддзел Следчага камітэта прыйшла нядаўна, крыху больш за тры месяцы.

А да гэтага тут была стажыроўка пасля заканчэння юрыдычнага факультэта Полацкага дзяржуніверсітэта. І гэтага часу хапіла маладому спецыялісту, каб зарэкамендаваць сябе граматным і прынцыповым следчым.

– З дзяцінства марыла стаць следчым, – гаворыць Снежана. – Яшчэ ў школе марыла пра пагоны, бо лічыла, ды і зараз так лічу, што іх носяць тыя людзі, для якіх справядлівасць і законнасць – самае галоўнае.

Поўнае ж усведамленне правільнасці выбару прыйшло падчас праходжання практыкі ў Наваполацкім гарадскім аддзеле Следчага камітэта.

«Зразумела, што ў рабоце следчага важныя дакладнасць, абавязковасць, уменне правільна размеркаваць час, – дзеліцца Снежана. – Інакш нічога не паспееш зрабіць. Наогул, каб стаць сапраўдным следчым, неабходна ўвесь час павышаць свой прафесійны ўзровень».

Нюансы работы расказваў і паказваў старшы следчы райаддзела Віктар Казлоўскі, якога прызначылі кіраўніком, усе следчыя бралі з сабой Снежану Андруковіч на выезды. «Вельмі рада, што трапіла на стажыроўку і на першае месца работы ў Шуміліна.
– Сама родам з Міёраў. Але пры размеркаванні быў выбар – Расоны, Верхнядзвінск і Шуміліна. Сама папрасілася далей ад дому, каб пачаць сваё дарослае жыццё».

У лістападзе мінулага года Снежана Андруковіч пасля стажыроўкі стала следчым Шумілінскага раённага аддзела Следчага камітэта. Першая крымінальная справа, якую яна расследавала, – крадзеж працоўнай кніжкі.
Зараз у Снежаны Андруковіч на расследаванні знаходзяцца чатыры крымінальныя справы.

На пытанне, якія якасці патрэбны следчаму, адказала не задумваючыся:
– Хутка думаць, прытрымлівацца прафесійных прынцыпаў, быць стрэсаўстойлівым і абавязкова ветлівым.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.

Чытаць цалкам тут: http://www.shumilino.by/?p=52654

Апошнія навіны