shumilina.by

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Шуміліна Грамадства

21.02.2020 15:58

209 праглядаў

0 каментароў

Нас засталося 9,41 мільёна чалавек. Па выніках перапісу насельніцтва скарацілася на 41 тысячу

У Беларусі пражывае 9 413 446 чалавек. Такія вынікі паказаў перапіс насельніцтва.

Фота Надзеі Бужан.

Але да з'яўлення вынікаў перапісу лічылася, што па стане на 1 кастрычніка 2019 года колькасць насельніцтва складала 9 454 800 чалавек.

Падчас кожнага перапісу адбываецца карэкціроўка ўсіх ранейшых падлікаў. Справа ў тым, што за 10 гадоў збіраецца вялікая колькасць неўлічаных эмігрантаў. Яны не фіксавалі свой выезд у міліцыі і не здымаліся з уліку, але ў рэальнасці не жывуць у краіне. Па выніках гэтага перапісу колькасць насельніцтва скарацілася на 41 тысячу чалавек у параўнанні з уліковымі звесткамі.

Падчас папярэдняга перапісу ў 2009 годзе ў Беларусі налічылі 9,504 мільёна чалавек.

Старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Мядзведзева, фота Надзеі Бужан

NN.by


https://nn.by/?c=ar&i=246398

Апошнія навіны