shumilina.by

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Шуміліна Грамадства

04.03.2020 19:38

557 праглядаў

0 каментароў

Лаўрэатам звання «Чалавек года Шуміліншчыны» ўручылі ўзнагароды

Раённы форум перадавікоў «Гордасць Шуміліншчыны» прайшоў 28 лютага ў Лаўжанскім сельскім цэнтры культуры і вольнага часу ў аграгарадку Мікіціха.

У фае разгарнуліся выставы прадукцыі прадпрыемстваў Шуміліншчыны, якія сталі брэндам раёна, – Обальскі керамічны завод, «Віткон-прадукт», «Вежа», «Славянскі прадукт». Свае стэнды падрыхтавалі арганізацыі-пераможцы: УП ЖКГ, ТЦСАН, Шумілінская СДЮШАР, гісторыка-краязнаўчы музей, Обальскі сельвыканкам, СШ №2 г. п. Шуміліна і іншыя.

– У зале сабралася малая частка тых, хто сваёй працай стварае прамысловую прадукцыю, хто доіць малако, вырошчвае хлеб, робіць усё, каб шумілінская зямля квітнела і развівалася, – адзначыў, адкрываючы форум, старшыня райвыканкама Віктар Гутараў.


Старшыня звярнуў увагу на тое, што зроблена і робіцца па мадэрнізацыі, абнаўленні матэрыяльна-тэхнічнай базы прадпрыемстваў раёна. Кіраўнік раёна падкрэсліў узрастаючую ролю прыватнага сектара: 11 малых, 6 сярэдніх прыватных прадпрыемстваў, больш за 180 індывідуальных прадпрымальнікаў забяспечваюць 70 працэнтаў экспарту раёна, даюць каля 60 працэнтаў паступленняў у раённы бюджэт.


Вельмі складаныя задачы стаяць перад аграрыямі раёна. Узровень вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі не задавальняе, асабліва з нагоды «Дажынак», якія раён будзе прымаць у 2021 годзе. Трэба паказаць годныя вынікі, падкрэсліў Віктар Гутараў.


Старшыня райвыканкама падкрэсліў, што толькі развіваючы вытворчасць, павялічваючы аб’ёмы вырабленай прадукцыі, прадукцыйнасць працы можна атрымаць годную зарплату, а раёну мець сродкі для развіцця сацыяльнай сферы.


Кіраўнік раёна павіншаваў ўсіх з працоўнымі дасягненнямі і ўручыў узнагароды. Дыпломы лаўрэатаў звання «Чалавек года Шуміліншчыны» па выніках работы за 2019 год атрымалі рабочая Обальскага керамічнага завода Аксана Бараноўская, аператар машыннага даення СФГ «Раднік» Наталля Чаранок, ляснічы Казьянскага лясніцтва Уладзімір Мазейка, слесар-сантэхнік Шумілінскай ПМК-70 Андрэй Бядрыцкі, дарожны рабочы ДРБУ-204 Юрый Італьянцаў, педагог раённага цэнтра дзяцей і моладзі Святлана Бараноўская, загадчык сектара фінансавага аддзела райвыканкама Алена Несцярэнка.


Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта былі ўзнагароджаны 30 работнікаў з розных сфер народнай гаспадаркі раёна.

Канцэртную праграму прывезлі ў падарунак шумілінцам студэнты і выкладчыкі Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.


"Герой працы"

Чытаць цалкам тут: http://www.shumilino.by/?p=53038

Апошнія навіны