shumilina.by

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Шуміліна Грамадства

09.03.2020 11:28

312 праглядаў

0 каментароў

Чаму Беларусь змагаецца з каронавірусам лепш, чымся Італія

Каб спыніць распаўсюд каронавірусу італьянскім уладам давялося аб’явіць каранцін для 16 млн чалавек. Аляксандр Папко — пра тое, чаму гэтая гісторыя не пагражае (прынамсі, пакуль) Беларусі.

Рызыка таго, што ў нас з’явяцца цяжкахворыя на каронавірус, невялікая – заявіў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік. У Беларусі ёсць магчымасці абараніцца ад эпідэміі.

«У адрозненне ад шмат якіх краінаў, у нас крыху іншая канструкцыя сістэмы, якая дазваляе больш аператыўна і адэкватна рэагаваць на наяўныя выклікі», – мяркуе Уладзімір Каранік.

Надзейным бар’ерам для эпідэміі міністр лічыць нашыя санэпідэмстанцыі ды інфекцыйныя шпіталі, дзе можна хутка ізаляваць захварэлых. Першы захварэлы – студэнт БНТУ – ужо вылечыўся. Тры дзясяткі асобаў, якія кантактавалі з ім, будуць выпісаныя з каранціну на наступным тыдні.

Дзяўчына бярэ ўдзел у «Прыгожым забегу» у ахоўным строі. 8 сакавіка 2020 года. Фота – Наталля Фядосенка / ТАСС / Forum

У Кітаі эпідэмія ідзе на спад – заяўляюць мясцовыя медыкі.

Усяго ў Кітаі ад каронавіруса вылечыліся 45 тысячаў чалавек з больш як 60 тысячаў захварэлых.

А вось у Еўропе колькасць інфікаваных павялічваецца. Першыя выпадкі зафіксаваныя ў Славаччыне і Ватыкане. У Польшчы – восем хворых. Сэрца італьянскай індустрыі ды фінансаў замерла. Да 3-га красавіка на поўначы краіны ўвялі каранцін.

«Усе забаўляльныя, культурніцкія, спартовыя, рэлігійныя захады і кірмашы будуць прыпыненыя. Усе імпрэзы ў кінатэатрах, тэатрах, пабах, школах танцу, букмекерскіх канторах і начных клубах – таксама. Мы не можам дазволіць сабе збору людзей. Само сабою, зачыняюцца школы і ўніверсітэты. Там можа адбывацца толькі дыстанцыйнае навучанне. Прыпыняюцца таксама вясельныя і пахавальныя цырымоніі», – заявіў прэм’ер італіі Джузэпэ Контэ.

Людзям забаронена заязджаць і выязджаць з Ламбардыі, а таксама з чатырнаццаці правінцыяў іншых чатырох паўночных вобласцяў. У каранціне Венецыя, Мілан і Парма. У краіне захварэлі больш за пяць тысячаў чалавек, з іх прыблізна 600 вылечыліся, 233 асобы памерлі.

Аднак італьянцы не адчайваюцца. Вось якія парады ў час эпідэміі дае бабуля з папулярнага ў «YouTube» серыялу «Casa Surace»:

«Замест пацалункаў і абдымкаў мы цяпер будзем падміргваць: «О, цёця Марыя!» І не кранаем цёцю рукамі!»

У 93 краінах зафіксаваныя больш за 100 тысяч захворванняў. Ад каронавіруса памірае прыблізна сем асобаў на тысячу захварэлых. Аднак у катэгорыі старэйшых за 70 гадоў смяротнасць складае каля 50-ці асобаў на тысячу захварэлых.

Аляксандр Папко, «Белсат»

https://belsat.eu/in-focus/chamu-belarus-zmagaetstsa-z-karonavirusam-lepsh-chymsya-italiya/

Апошнія навіны