shumilina.by

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Шуміліна Грамадства

15.03.2020 19:53

308 праглядаў

0 каментароў

Шумілінскі лясгас прыступае да нарыхтоўкі бярозавага соку

Шумілінскі лясгас гатовы прыступіць да нарыхтоўкі бярозавага соку. Кошт яго складзе 0,21 рубля за 1 літр (без ПДВ).

Як паведаміў галоўны ляснічы «Шумілінскага лясгаса» Дзмітрый Падляшчук, сок у нарыхтаваным выглядзе будзе рэалізоўвацца ў адміністрацыйных будынках лясніцтваў (з 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00).

Вызначаны і месцы знаходжання ўчасткаў ляснога фонду для самастойнай нарыхтоўкі бярозавага соку насельніцтвам. Нарыхтоўваць сок можна на падставе выдадзенага для гэтых мэт ляснога білета. «Так, у Шумілінскім лясніцтве гэта квартал 27, вы-дзел 2; Мікіціхінскім лясніцтве – квартал 11, выдзел 10; Обальскім – квартал 34, выдзелы 64, 10; Мішневіцкім – квартал 5, выдзел 23; Мікалаеўскім – квартал 27, выдзел 37; Казьянскім – квартал 44, выдзел 30», – паведаміў галоўны ляснічы лясгаса.
Самастойная нарыхтоўка бярозавага соку дазволена толькі пад наглядам работнікаў лясгаса.

!За парушэнне правілаў

нарыхтоўкі соку прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Згодна з арт. 15.26 КаАП нарыхтоўка дрэўнага соку на тэрыторыі, дзе такія нарыхтоўкі забаронены, альбо збор без дазваляючага дакумента, калі яго атрыманне абавязковае, ці не ў адпаведнасці з ім – вядуць да папярэджання ці накладання штрафу ў памеры да 20 базавых велічынь на фізічную асобу, на індывідуальнага прад-прымальніка – да 100 БВ, а на юрыдычную асобу – да 500 БВ.

За падрабязнай інфармацыяй можна звяртацца ў бліжэйшае лясніцтва па месцы жыхарства.

Алена КАРПУШЭНКА.

"Герой працы"

Чытаць цалкам тут: http://www.shumilino.by/?p=53159

Апошнія навіны