shumilina.by

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Шуміліна Грамадства

18.03.2020 20:34

342 прагляда

0 каментароў

У Шумілінскім раёне дзесяць 14-гадовых хлопцаў і дзяўчат атрымалі пашпарты

Напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, 13 сакавіка, у раёне прайшлі мерапрыемствы, на якіх дзесяць 14-гадовых хлопцаў і дзяўчат атрымалі пашпарты.



Алег Паграбняк, Ганна Іванова, Аляксей Саманцоў, Крысціна Баранава і Раман Насцюшкін атрымалі першы ў сваім жыцці галоўны дакумент.

У Шумілінскай СШ №1 імя Героя Савецкага Саюза П. А. Акуцыёнка гэты дзень стаў адметным і памятным для пяці юнакоў і дзяўчат з шумілінскіх СШ №1 і СШ №2, раённай гімназіі: яны атрымалі першы ў жыцці галоўны дакумент – пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.


Старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава павіншавала маладых людзей са святам, адзначыла, што гэта падзея вельмі знакавая для кожнага. Быць грамадзянінам нашай краіны – ганарова і адначасова адказна. Юнакам і дзяўчатам Ірына Мікалаеўна пажадала годна несці праз усё жыццё пачуццё любові да Айчыны, да роднай зямлі, сваімі справамі і карыснымі ўчынкамі пацвярджаць ганаровае званне грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.
Пасля яны разам з вядучым інспектарам групы па грамадзянстве і міграцыі РАУС Аленай Пракоф’евай уручыла маладым людзям пашпарты.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.


У Слабадской д/с-БШ 13 сакавіка на ўрачыстай лінейцы, прысвечанай Дню Канстытуцыі, Паліна Лазар і Ксенія Антонава атрымалі свой галоўны дакумент, які ім разам з падарункам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – кнігай «Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь» – уручыла старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава. Падарункі юныя грамадзянкі атрымалі і ад ГА БРСМ. Дзяўчаты запэўнілі, што яны «пастараюцца сваімі справамі ўмацоўваць краіну і працаваць на яе росквіт».

Напярэдадні Дня Канстытуцыі ў Обальскай СШ імя Героя Савецкага Саюза З. М. Партновай прайшла ўрачыстая лінейка, у якой удзельнічалі вучні, педагогі, работнікі школы, ганаровыя госці.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава павіншавала прысутных з дзяржаўным святам, уручыла пашпарты і падарунак – кнігі «Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь»: васьмікласніку Уладзіміру Уладзімарэнку і вучню 7-га класа Уладзіславу Аверчанку. Выконваючая абавязкі першага сакратара райкама БРСМ Вікторыя Бяляева падарыла ім Канстытуцыю Беларусі і сувеніры. Завяршылася мерапрыемства акцыяй «Спяваем гімн разам».

"Герой працы"

Чытаць цалкам тут: http://www.shumilino.by/?p=53233

Апошнія навіны