shumilina.by

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Шуміліна Грамадства

23.03.2020 18:54

189 праглядаў

0 каментароў

Каронавірус выявілі ў жыхаркі Жыткавічаў (Гомельшчына). Яна не была за мяжой

У горадзе Жыткавічы Гомельскай вобласці ў жанчыны, якая не была за мяжой, выявілі каронавірус. Пра гэта на брыфінгу ў Менску паведаміла намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан.

Фота — Васіль Малчанаў/«Белсат»


У жанчыны, 1961 году нараджэння, жыхаркі Жыткавічаў, 22 сакавіка выявілі каронавірус.

«Яна мае неабходнасць у інтэнсіўнай медычнай дапамозе, яе даставілі на абласны узровень. У раёне праводзяцца супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы і санэпідрасследаванне», – распавяла падчас брыфінгу намеснік мінстра аховы здароўя Алена Богдан.

Гэта другі выпадак захворвання на COVID-19 у Гомельскай вобласці.

«Жанчына працавала на «Жыткавіцкім маторным заводзе». Там цяпер складаная сітуацыя, людзі баяцца. Ініфікаваную забралі ў Гомель, бо ў Жыткавічах няма нават тэстаў для выяўлення інфекцыі. Дакладна вядома, што жанчына не была за мяжой. Але, кажуць, яе муж быў кіроўцам, працаваў за мяжой», – распавёў «Белсату» жыхар Жыткавічаў.

Выйшла з кабінета і страціла прытомнасць

Жанчына яшчэ тыдзень таму захварэла, але ў раённай паліклініцы ёй паставілі дыягназ ВРВІ і выпісалі антыбіётыкі, пішa TUT.by. Лекі ёй не дапамагалі, таму 21 сакавіка жанчына ізноў прыйшла ў жыткавіцкую паліклініку. Пасля кансультавання ў тэрапеўта выйшла з кабінета і страціла прытомнасць. На хуткай яе даставілі ў рэанімацыю і дыягнаставалі двухбаковае запаленне лёгкіх. А на наступны дзень, у нядзелю, 22 сакавіка, стала вядома, што ў жанчыны COVID-19.

Сваякоў жанчыны, а таксама ўсіх, хто кантактаваў з ёй – а гэта 42 чалавекі, у тым ліку працаўнікоў Жыткавіцкага шпіталю, ізалявалі на каранцін у шпіталях Гомля і Жыткавічаў.

Па стане на 23 сакавіка ў Беларусі быў пацверджаны 81 выпадак каронавіруснай інфекцыі. Выпісаныя або рыхтуюцца да выпіскі 22 пацыента, яшчэ 59 знаходзяцца пад медычным кантролем і на лячэнні. Самому старэйшаму інфікаванаму 78 гадоў, самаму маленькаму – тры гады.

Hавiны

«Лік ідзе на гадзіны». Беларускія дактары замежжа выступілі з адкрытым лістом

2020.03.23 11:46

СК belsat.eu

Апошнія навіны