shumilina.by

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Шуміліна Грамадства

05.04.2020 19:48

456 праглядаў

0 каментароў

У Шуміліне сесія раённага Савета дэпутатаў ўнесла змены ў бюджэт раёна

2 красавіка змяненні і дапаўненні ў раённы бюджэт унеслі дэпутаты раённага Савета дэпутатаў на пазачарговай сесіі, якую правяла старшыня Савета Ірына Новікава.

У прынятым рашэнні павялічаны даходы ў раённы бюджэт на суму адзін мільён 769 тысяч рублёў за кошт міжбюджэтных трансфертаў з вышэйстаячага бюджэту. Адпаведна павялічаны і расходы.

Фота Алеся Шумскага

Атрыманыя грошы накіраваныя Шумілінскай цэнтральнай раённай бальніцы на набыццё вырабаў медыцынскага прызначэння, а таксама на рамонт СШ №1 г.п. Шуміліна і падрыхтоўку ўстаноў адукацыі да «Дажынак-2021», на рамонт устаноў культуры ў г. п. Обаль, на субсідыі па жыллёва-камунальных паслугах насельніцтву, на капітальны і бягучы рамонт жыллёвага фонду, і іншыя мэты.

З рэзервовага фонду райвыканкама 100 тысяч атрымае ўпраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама на субсідыі арганізацыям аграпрамысловага комплексу.

Чытаць цалкам тут: http://www.shumilino.by/?p=53683

Апошнія навіны