shumilina.by

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Шуміліна Грамадства

06.04.2020 19:32

1004 прагляда

0 каментароў

На 6 красавіка ў Шуміліне выяўлена ўжо 5 чалавек з каранавірусам

Паводле галоўнага санітарнага ўрача раёна Крысціны Афанасьевай, па даных на 6 красавіка ў Шумілінскім раёне выяўлены 5 чалавек, у якіх тэсціраванне пацвердзіла наяўнасць каронавірусу. Гэта жыхары райцэнтра, якія зараз знаходзяцца ў адной з бальніц горада Віцебска.

Асобы, якія кантактавалі з інфіцыраванымі, ізаляваны і знаходзяцца пад медыцынскім наглядам.


Крысціна Мікалаеўна расказала, што праведзены супрацьэпідэміялагічныя мерапрыемствы ў ачагах (жылых памяшканнях, дзе пражывалі захварэўшыя), а таксама па месцы работы аднаго з кантактаў 1-га ўзроўню.) Дадатковыя меры бяспекі рэкамендавана прыняць усім арганізацыям раёна.

Да кантактаў 1-га ўзроўню аднесены 6 чалавек, яны ізаляваныя ў медустановах вобласці, абсталяваных для прыёму такіх пацыентаў.

Да кантактаў 2-га ўзроўню аднесены 52 чалавекі, яны знаходзяцца пад медыцынскім наглядам. Усім, каму неабходна, зроблены тэсты на каронавірус.

Галоўны санітарны ўрач раёна нагадала пра асноўныя меры бяспекі, якія неабходна захоўваць для папярэджання інфіцыравання:
— рэгулярна мыць рукі ці апрацоўваць спіртаўтрымліваючымі сродкамі;
— захоўваць дыстанцыю не менш 1,5 м у грамадскіх месцах;
— не кратаць рукамі вочы, рот і нос;
— захоўваць правілы рэспіраторнай гігіены (пры кашлі ці чханні закрываць рот і нос сурвэткай ці згібам локця, сурвэтку выкідваць у кантэйнер), апрацоўваць рукі антысептыкам;
— пры павышэнні тэмпературы, з’яўленні кашлю і цяжкасці дыхання неадкладна звяртацца за медыцынскай дапамогай;
— выконваць усе рэкамендацыі медыцынскіх спецыялістаў.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.

«Герой працы»

Чытаць цалкам тут: http://www.shumilino.by/?p=53742

Апошнія навіны