shumilina.by

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Шуміліна Грамадства

16.05.2020 16:44

281 прагляд

0 каментароў

Беларусы ўжо расплочваецца за парад. Пакуль толькі грашыма

Лукашэнка дамогся свайго. Ягонае фота ў форме генэралісімуса абышло вядучыя інфармацыйныя рэсурсы сьвету. Пра парад на Дзень перамогі паведамілі ўсе. Ну а цяпер надышоў час расплочвацца. Пакуль не здароў’ем і жыцьцямі людзей, а — грашыма.

Менск, 9 траўня 2020 году

Эўрапалямэнт даў згоду на выдзяленьне экстраннай дапамогі ў 3 мільярды эўра дзесяці краінам — суседкам на падтрымку плацёжнага балянсу пад час пандэміі.

Украіна атрымае адзін мільярд 200 мільёнаў эўра, Грузія — 150 мільёнаў, Малдова — 100 мільёнаў эўра. Гэта ня самыя вялікія грошы для Эўразьвязу — прыгадаем, што адносна нядаўна Брусэль выдзеліў Грэцыі дапамогу ў некалькі сотняў мільярдаў эўра. Так што цяперашняя дапамога — гэта, выглядае, не апошні транш.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Лідэры ЭЗ праводзяць саміт па зборы сродкаў на барацьбу з COVID-19

Беларусь таксама суседка краінаў Эўразьвязу. І ёй вельмі патрэбныя грошы. Віцебскі гарвыканкам зьвярнуўся да віцяблянаў з заклікам дапамагчы мэдыкам; можна ўявіць, якія дзіркі ў бюджэце.

Ад пачатку году ў Беларусі валавы ўнутраны прадукт ужо ўпаў на 1,3%, у параўнаньні з такім жа пэрыядам летась. І па прагнозах Сусьветнага банку ён можа апусьціцца на 4%, па прагнозах Эўрапейскага банку- на 5%.

Ну і каб болей не абцяжарваць вас лічбамі, прывяду апошнюю. Беларусь прасіла ў Эўразьвязу на барацьбу з пандэміяй 60 мільёнаў эўра. Гэта значна меней, чым ужо атрымлівае Грузія, чым атрымлівае Малдова, якія разам узятыя меншыя па насельніцтву за Беларусь.

У адказ з Брусэлю — маўчаньне.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Эўрапарлямэнт ухваліў дапамогу постсавецкім краінам у сувязі з COVID-19. Беларусі — пакуль не

Эўразьвяз увязаў фінансавую дапамогу Беларусі з выкананьнем рэкамендацыяў Сусьветнай арганізацыі здароўя. Галоўная зь іх — ніякіх масавых мерапрыемстваў. Ніякіх парадаў.

Але ж Аляксандра Рыгоравіча — не нагнеш!

Вось і атрымалі.

Дакладней — не атрымалі.

Думкі, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Сяргей Навумчык

Журналіст Радыё Свабода

https://www.svaboda.org/a/30615575.html

Апошнія навіны