shumilina.by

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Шуміліна Грамадства

24.05.2020 10:47

287 праглядаў

0 каментароў

У цэнтры Віцебска рабочыя адкапалі штосьці цікавае (фота)

У гістарычным цэнтры Віцебска, у раёне вуліцы Талстога, рабочыя пракладалі траншэю і выявілі цікавыя артэфакты. З усходняга краю ў ёй заўважылі сцяну знесенага будынка, а з паўночнага боку адкрыліся скляпеністыя праёмы, складзеныя са старадаўняй цэглы.


Будаўнічыя працы ў гістарычным цэнтры Віцебска​ / news.vitebsk.cc

Насупраць уваходу ў Васкрасенскую царкву рабочыя ўскрываюць пракладзеную тут раней цеплатрасу. Пры гэтым побач з ёй на здымках можна заўважыць тры незвычайных прадметы, якія нагадваюць чалавечыя чарапы, піша news.vitebsk.cc.

Што будзе з знаходкамі далей, пакуль не ясна. Работамі на аб'екце займаецца ТАА "АКК Теплострой". За імі, па словах начальніка, назірае археолаг Аляксей Беларусаў.

Праз рэшткі падмурка гасцініцы Брозі ў Віцебску, дзе жыла жонка Марка ШагалаБэла Розенфельд, капаюць траншэю для цеплатрасы, паведамляюць Народныя навіны Віцебска.

Гасцініца Брозі цесна звязана з вядомым беларускім мастаком Маркам Шагалам. Тут пражывала яго жонка Бэла — муза яго жыцця і творчасці. Разам з ёй ён жыў у гатэлі Брозі ў 1915 годзе. Пасля мастак намаляваў будынак гасцініцы для сваёй кнігі "Маё жыццё".

Блогер Андрэй Андраянаў распавёў, што атрымалася датэлефанавацца да Мінкульта: "Нейкім чынам інфармацыя дайшла да начальніка Упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Наталлі Дзмітрыеўны Хвір — яна вельмі дапамагала па іншых пытаннях раней".

Пасля званка Наталлі Хвір працы спынілі да панядзелка.

https://euroradio.fm/u-centry-vicebska-rabochyya-adkapali-neshta-cikavae

Апошнія навіны