shumilina.by

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Шуміліна Грамадства

07.06.2020 17:39

286 праглядаў

0 каментароў

Ізноў ніжэй за 900: Мінздароўя агучыла новую статыстыку па каранавірусу

На 7 чэрвеня ў Беларусі пацверджана 48630 выпадкаў COVID-19. +879 выпадкаў за апошнія 24 гадзіны. Колькасць новых выпадкаў каранавіруснай інфекцыі сёмы дзень запар не падымаецца вышэй за 900.



Жыхары Іўя падчас пандэміі каранавірусу, травень 2020 года / Еўрарадыё

На 7 чэрвеня ў Беларусі пацверджана 48630 выпадкаў COVID-19. +879 выпадкаў за апошнія 24 гадзіны. Колькасць новых выпадкаў каранавіруснай інфекцыі сёмы дзень запар не падымаецца вышэй за 900.

Па статыстыцы Мінздароўя, выпісана з лякарняў 23647 пацыентаў, у якіх была пацверджаная каранавірусная інфекцыя (+632). З іх 23378 паправіліся (+626), 269 памерлі (+6).

Калі верыць Мінздароўя, за суткі ў Беларусі зроблена 12642 тэсты на каранавірусную інфекцыю. Агулам з пачатку пандэміі праведзены 622313 аналізы на COVID-19.

Адсотак тэстаў, якія паказалі новыя выпадкі COVID-19 за апошнія 24 гадзіны, складае 6,95%. Аднак нам не паведамляюць, колькі з 12642 тэстаў планава і па запатрабаванні робіцца медыкам і сілавікам, колькі — паўторна пацыентам з пацверджаным COVID-19, і колькі — людзям з падазрэннем на каранавірусную інфекцыю.

Апошнія навіны