shumilina.by

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Шуміліна Грамадства

10.06.2020 19:50

536 праглядаў

0 каментароў

Светласельская амбулаторыя: шумілінскія медыкі выконваюць свае абавязкі ва ўмовах пандэміі

«Мы стараемся не панікаваць» Раніца. Каля Светласельскай амбулаторыі прыпаркавана некалькі машын. У прасторным фае досыць шматлюдна. Толькі ў чарзе да ўрача сем чалавек (пераважна маладыя мужчыны). А яшчэ людзі ідуць на ўколы, на аналізы.

«Мы стараемся не панікаваць»

Раніца. Каля Светласельскай амбулаторыі прыпаркавана некалькі машын. У прасторным фае досыць шматлюдна. Толькі ў чарзе да ўрача сем чалавек (пераважна маладыя мужчыны). А яшчэ людзі ідуць на ўколы, на аналізы.

– У дзень мы абслугоўваем больш за 20 чалавек, – кажа ўрач агульнай практыкі Ксенія Асташонак. – А яшчэ нас абавязалі весці прыём усіх, хто праходзіць праф-агляд. Плюс выклікі на дом. Мы нават час прыёму падоўжылі – з 8.30 да 13.00.

Зараз усе работнікі амбулаторыі (а іх чацвёра) на месцы. Усе заняты сваёй справай. Урач вядзе прыём, ставіць дыягназ, накіроў-вае на аналізы , прызначае лячэнне. Працоўны стаж Ксеніі Асташонак яшчэ недалёка адышоў ад старту – на пасадзе трэці год – але яна стараецца.

У кабінеце з урачом працуе ўчастковая медсястра Ларыса Гапеева. Яна вопытная ў сваёй справе – у медыцыне 14 год.

Вялікі аб’ём работы ўзяла на сябе фельчар-акушэр Ганна Сушанава: робіць уколы, бярэ кроў на аналізы, ставіць кропельніцы (у амбулаторыі для гэтых мэт абсталявана адно месца), спяшаецца на надомныя выклікі, калі трэба зрабіць той жа ўкол, памераць ціск, даць таблетку.

Незаменным работнікам лічаць калегі Ніну Мамойку.

Толькі і чутна:

– Ніна, прынясі картку.

– Ніна, паглядзі кропельніцу.

– Ніна, сустрэнь санстанцыю (работнікі РЦГЭ прыехалі апрацоўваць кабінеты дэзрастворамі – аўт.)

Санітарка Ніна Мамойка тут, бадай, з самага пачатку, калі адкрылася амбулаторыя, з 2008 года.

Каб сфатаграфаваць увесь калектыў разам, прыйшлося прыехаць яшчэ раз, пасля заканчэння прыёму. Жанчыны ёсць жанчыны. Ім заўсёды хочацца выглядаць прыгожымі.

– Здыміце нас на вуліцы, без масак, мы ўжо стаміліся ад іх, – папрасілі брыкецкія медыкі.

– А самі не баіцеся Covid-19?

– Мы стараемся не панікаваць, – усміхаецца Ксенія Асташонак. — І ўсім раім захоўваць аптымізм, нават калі і здарыцца такі непрыязны дыягназ.

А Ганна Сушанава расказала пра ўласны вопыт барацьбы з Covid, пра тое, што ёй давялося пайсці ў бальніцу на лячэнне. Дзякуй богу, усё мінавала, і яна зноў у страі.

І медыкі ўсім жадаюць быць у страі, верыць, што калі хвароба і выб’е вас са строю, то гэта ненадоўга. Ну і, вядома ж, раяць захоў-ваць меры перасцярогі: дыстанцыя, маскі, пальчаткі, мыла і іншае.

Аліна ПЯТРОВА.

"Герой працы"

Чытаць цалкам тут: http://www.shumilino.by/?p=54976

Апошнія навіны