shumilina.by

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Шуміліна Грамадства

11.06.2020 18:10

511 праглядаў

0 каментароў

«Камандзір яго знішчаў»: у Віцебску хаваюць маёра з часці ў Заслонаве

Сёння ў Віцебску хаваюць маёра Ігара С., якога знайшлі мёртвым у аўторак, 9 чэрвеня. Пра гэта Еўрарадыё распавяла яго жонка Аксана. Міністэрства абароны лічыць гэта суіцыдам.

Ігар С. яшчэ быўшы старшым лейтэнантам

Жонка Ігара бачыць праблему ў атмасферы на працы загінулага мужа:

"Мой муж быў спакойным чалавекам, ён працаваў і стараўся як мог. Але я магу сказаць, што камандзір з яго здзекаваўся і маральна яго прыніжаў, усяляк яго знішчаў. І на яго няма ўправы", — расказала Аксана.

Застрэліўся маёр беларускага войска

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, афіцэра знайшлі ў Заслонаве Лепельскага раёна ў аўторак, 9 чэрвеня. 32-гадовы маёр Ігар С. быў начальнікам службы РАУ 19-й асобнай механізаванай брыгады. Яго знайшлі з агнястрэльным раненнем, зробленым з уласнай табельнай зброі.

У 2010 годзе Ігар С. скончыў Ваенную акадэмію па спецыяльнасці "Спецыяліст па кіраванні мотастралковымі падраздзяленнямі". Быў размеркаваны камандзірам узвода ў 37-ю гвардзейскую асобную механізаваную брыгаду. У 2011 годзе афіцэра перавялі ў Заслонава. Там яго прызначылі камандзірам мотастралковага ўзвода 19-й гвардзейскай асобнай механізаванай брыгады.

Ігар С. з жонкай Аксанай

Міністэрства абароны выказала спачуванні родным і блізкім маёра Ігара С. у сувязі з яго смерцю. "Ваеннае ведамства акажа сям'і афіцэра неабходную дапамогу",гаворыцца на афіцыйным сайце міністэрства.

https://euroradio.fm/syonnya-u-vicebsku-havayuc-mayora-yakoga-znayshli-zastrelenym-u-zaslonave

Апошнія навіны