shumilina.by

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Шуміліна Грамадства

12.06.2020 17:57

310 праглядаў

0 каментароў

Лукашэнка заявіў, што па справе «Белгазпрамбанку» затрыманыя 15 чалавек

Падчас наведвання Полацку Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў крымінальную справу, звязаную з дзейнасцю «Белгазпрамбанку». Кіраўнік дзяржавы паведаміў журналістам, што праваахоўныя органы затрымалі 15 чалавек і яны ўжо даюць паказанні. Пра гэта піша БелТА.

Галоўны офіс Белгазпрамбанку. Фота - belsat.eu

Падчас наведвання Полацку Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў крымінальную справу, звязаную з дзейнасцю «Белгазпрамбанку». Кіраўнік дзяржавы паведаміў журналістам, што праваахоўныя органы затрымалі 15 чалавек і яны ўжо даюць паказанні. Пра гэта піша БелТА.

Лукашэнка, адказваючы на ​​пытанні прадстаўнікоў СМІ, адзначыў, што нават журналісты, «напэўна, бачылі гэтыя неправамерныя дзеянні замежнага банка ў Беларусі». «Мы гэта таксама бачылі. Натуральна, вы ведаеце наш парадак: ніхто нікому не даў права займацца няправеднымі справамі, у тым ліку гэтаму банку», – падкрэсліў ён.

Абноўлена

У Магілёве затрымалі былога намесніка старшыні гарвыканкаму і кіраўніка мясцовага філіялу «Белгазпрамбанку»

2020.06.12 10:03

Лукашэнка расказаў, што па дарозе ў Полацк у верталёце прачытаў асноўныя матэрыялы ў адносiнах банка і заявы. «Што мяне ўразіла: гэты нягоднік, інакш не назаву: я, маўляў, ні пры чым, да мяне прэтэнзій ніхто не мае, гэта яны там…», – заўважыў ён.

«Слухайце, яны ўсе былі не толькі ў яго намеснікамі. Гэта адна шайка-лейка. Мы гэта бачым з 2016 года. Мы гэта бачылі. Навошта ж ты на іх валіш сёння. Ты быў кіраўніком, яны ў цябе намеснікамі. І ўсё, што там тварылася, магло без кіраўніка адбывацца? Не», – адзначыў Лукашэнка.

Фота: VASILY FEDOSENKO / Reuters / Forum

Паводле словаў дзейнага кіраўніка краіны, нібыта ёсць поўная інфармацыя, што «гэта [Бабарыкі] былі задумы, ён утварыў гэтыя структурныя пракладкі кшталту «ПрыватЛізінг».

«Працавалі па гэтаму банку і па іх з 2016 года. Выявілі выснову грошай, замежныя рахункі, замежная ўласнасць іх. На Кіпры. У Латвіі рахункі, Лондане… – распавёў Лукашэнка. – Але замежнікі інфармацыю нам (з 2016 года мы прасілі) далі толькі ў снежні мінулага года. Праваахоўныя органы актывізавалі гэтыя дзеянні. Таму зʼявіліся пытанні», – заявіў Лукашэнка.

Hавiны

Лукашэнка пра Бабарыку: «Вязнем сумлення мы яго не зробім»

28 хвілінаў

Лукашэнка прапанаваў задаць Бабарыку (хаця імя ён не назваў) пытанне, чаму ён пайшоў у прэзідэнты.

«Калі рыльца ў пушку, не лезь туды. Таму што цябе змардуе сам народ. Чаго палез – таму што зразумеў, што да яго прыйдуць і надзенуць кайданкі. А ў нас жа цяпер выгадна займацца палітыкай, каб стаць вязнем сумлення. Вось чаму ён пайшоў туды. Але гэта яму не дапаможа», – заявіў ён.

Раніцай 11 чэрвеня працаўнікі ДФР КДК прыйшлі з вобшукам ў галоўны офіс «Белгазпрамбанку». Фота: belsat.eu

Лукашэнка дадаў, што гэты чалавек цяпер «крычыць: датычны – не датычны, улады ціснуць на кагосьці…».

«Як перад Богам клянуся, што мне гэта цяпер у перадвыбарчай кампаніі не трэба. Таму што будуць крычаць: баіцца кагосьці…», – адзначыў Лукашэнка.

«Я нікога не баюся! І мне гэтая сітуацыя невыгодная, але нягоднікаў трэба было спыняць, таму што пачалі хаваць канцы ў ваду. Не атрымалася», – сказаў ён.

Паводле Лукашэнкі інфармацыі, затрымана прыкладна 15 чалавек.

«Але ён не разумее іншага. Калі яго саўдзельнікаў адправілі на нары, яны ўжо ўчора ўвечары ўсе распавялі. За дзве гадзіны прынеслі $ 14 тыс., потым яшчэ $ 600 тыс., або $ 800 тыс. Там зліткі золата, карціны, усё прынеслі адразу, толькі не чапайце. З імі акуратна абышліся. Яны ўсе расказваюць. Таму яму прыйдзецца гэта ўсё распавесці», – заявіў Лукашэнка.

Hавiны

Віктар Бабарыка: «Беларусь прачнулася. Новая Беларусь змяце рэшткі старога рэжыму»

2020.06.11 13:22

  • Раніцай 11 чэрвеня працаўнікі ДФР прыйшлі з вобшукам ў галоўны офіс «Белгазпрамбанку». Таксама ператрусы адбываюцца ў офісах кампаніяў «ПрыватЛізінг», «Кампары» і «Кентаўр». У КДК паведамілі, што ДФР распачаў крымінальную справу паводле ч.2 арт. 243 «Ухіленне ад выплаты падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры» і па ч.2 арт. 335 «Легалізацыя сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, у асабліва буйным памеры». У якасці падазраваных па крымінальнай справе праходзяць прадстаўнікі камерцыйных структур, былыя і дзейныя працаўнікі банкаўскай сістэмы. Але Віктара Бабарыкі, які кіраваў «Белгазпрамбанкам» 20 гадоў, сярод іх няма.
  • Віктар Бабарыка заявіў, што ператрусы і крымінальная справа – гэта ціск на яго і палітычная замова. Патэнцыйны кандыдат распавёў, што вобшукі адбываюцца ў ягоных сябраў і былых калегаў, і такім чынам улады хочуць сфармаваць у яго «комплекс віны».
Hавiны

Віктар Бабарыка не верыць у тое, што ўлада выкарыстае супраць яго фізічны гвалт

2020.06.11 14:44

ІІ belsat.eu

Апошнія навіны