shumilina.by

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Шуміліна Грамадства

18.06.2020 20:54

346 праглядаў

0 каментароў

Сёлета ў Шумілінскім раёне 9 залатых медалістаў! (фота)

За спіной — вучнёўская парта, наперадзе усё жыццё. Сотня выпускнікоў школ Шуміліншчыны назаўжды развіталіся з дзяцінствам. Урачыстасці ладзіліся ў сераду.


Асаблівыя словы - у адрас залатых медалістаў. Сёлета іх у нас аж дзевяць чалавек! Яны ўжо даказалі, што здатныя шмат працаваць і дабівацца выніку.


"Залатая пяцёрка" выпускнікоў Шумілінскай СШ №1: Данііл Сафонаў, Арына Філімовіч, Аляксандра Кузьмянок, Валерыя Трафімова і Аляксандр Лабачоў - асаблівы гонар аднакласнікаў, класных кіраўнікоў, настаўнікаў і бацькоў. Гонар школы, якая залатымі літарамі ўпіша іх прозвішчы ў сваю шматгадовую слаўную гісторыю.

Арына, Валерыя і Аляксандра прызналіся, што на ўсё жыццё запомняць урокі чалавечнасці і дабрыні любімай настаўніцы Наталлі Станіславаўны Інц, у якой яны былі неаднаразовымі пераможцамі алімпіяд па рускай мове і літаратуры.

Я магу толькі пазайздросціць іх мэтанакіраванасці і ўпартасці, - кажа дырэктар Обальскай школы Іна Чарнічэнка пра Ульяну Рымшу і Антона Фядуру. Не бачыла Антона без кнігі ў руках, бо хлопец вельмі хоча быць доктарам.

Антон Фядура і Ульяна Рымша


Адну з віцебскіх ВНУ выбрала Ульяна. Прызналася, што на медаль трэба працаваць. Паралельна была музычная школа па класу фартэпіана.

Дарья Лапавухава ў гімназію пайшла ў 8 класе з сяброўкай. Упэўнена, што зрабіла правільны выбар. А захапленне хіміяй вызначыла выбар дзяўчыны, якая хоча звязаць сваё жыццё з біятэхналогіямі.

Гімназіст Віталь Воранаў, як і яго старэйшая сястра, што таксама скончыла гімназію, збіраецца ў БДУІР.

Віталь Воранаў і Дарья Лапавухава


Шчаслівага лёсу, Шуміліншчына ганарыцца вамі!

Алена Карпушэнка.

Наталля Чарнічэнка.

Крыніца:

Надрукавана ў "Герой працы" № 45 ад 12 чэрвеня 2020 г.

Апошнія навіны