shumilina.by

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Шуміліна Грамадства

20.06.2020 19:15

440 праглядаў

0 каментароў

Урач-рэаніматолаг шумілінскай райбальніцы: праца непрадказальная, напружаная і нават экстрэмальная

Стаўшы ўрачом, Алена Трубачова ўвасобіла сваю дзіцячую мару. Яна скончыла Віцебскі дзяржаўны медунівесітэт, прайшла інтэрнатуру ў Магілёве, пасля працавала па размеркаванні ў Чэрыкаве.

– Аднойчы зразумела, што спакойная размераная работа ў паліклініцы – не маё. Памятаю, як у адзін момант нешта ўнутры перавярнулася, і я выразна ўсвядоміла, што хачу ў рэанімацыю, – успамінае Алена. – Так разам з мужам, таксама медыкам, мы трапілі ў Шуміліна. Некаторы час працавалі разам, але ён вырашыў развівацца далей па сваёй спецыяльнасці і зараз рупіцца ў абласным цэнтры. А я засталася, і мне вельмі падабаецца працаваць менавіта тут, хоць жыву ў Віцебску.

– Кожнаму пацыенту патрэбны індывідуальны падыход, па кожным штодзень даводзіцца прымаць рашэнні: магчыма, трэба памяняць схему лячэння, зрабіць дадатковыя аналізы ці падключыць да спецыяльных апаратаў, – расказвае доктар. – Усе гэтыя рашэнні не проста важныя, ад іх залежыць здароўе, а часам і жыццё чалавека.

Змена рэаніматолага-анестэзіёлага доўжыцца суткі. Графік напружаны. Асабліва зараз, калі свет жыве ва ўмовах пандэміі каронавірусу. Дарэчы, не ўдалося пазбегнуць новага вірусу і Алене з мужам. Прынамсі, яна тры тыдні лячылася ў стацыянары ў Шуміліне. Зараз адчувае сябе добра.

А ў водпуск Алена разам са сваёй вялікай сям’ёй заўжды едзе на радзіму да бацькоў. Туды ж на ўсё лета адпраўляе траіх сваіх дзетак, старэйшай дачцэ ўжо 14 – яна добрая памочніца маме, калі трэба прыгледзець за малодшымі двайнятамі.

Чытаць цалкам тут: http://www.shumilino.by/?p=55090

Апошнія навіны