shumilina.by

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Шуміліна Грамадства

25.06.2020 18:07

191 прагляд

0 каментароў

Што адбылося з вадою ў Менску, і што робяць камунальнікі? Спрабуем разабрацца

З 24 чэрвеня шмат хто з менчукоў не можа карыстацца вадаправоднай вадой. Толькі 25 чэрвеня ўлады прызналі, што піць яе нельга. Разбіраемся, што магло выклікаць гэта, куды бяжаць і што з гэтым рабіць.

Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

З 24 чэрвеня шмат хто з менчукоў не можа карыстацца вадаправоднай вадой. Толькі 25 чэрвеня ўлады прызналі, што піць яе нельга. Разбіраемся, што магло выклікаць гэта, куды бяжаць і што з гэтым рабіць.

Улады: Бяспечная і якасная вада – прыярытэт для нас усіх

Улады 25 чэрвеня правялі брыфінг, дзе адказалі на пытанні, датычныя праблем з вадою. Анідзе не было публічных абвестак, прэс-рэліз разаслалі медыям за 20 хвілінаў да пачатку мерапрыемства, на брыфінг у выніку трапілі толькі дзяржаўныя СМІ.

Намеснік старшыні Менгарвыканкаму Аляксандр Дараховіч зазначыў, што ў краіне і ў Менску створаныя працоўныя групы па аб’ектыўным і ўсебаковым расследаванні здарэння. Ён падкрэсліў, што плануецца не толькі выявіць прычыны праблемаў з вадою, але і зрабіць адпаведныя высновы.

Абноўлена

«Хлор уперамешку з фекаліямі». У некаторых раёнах Менску праблемы з вадою

2020.06.24 16:18

Аляксандр Дараховіч заявіў, што вада ў 11 дамах Менску не мае аніякіх пахаў або адхіленняў. Таксама іншыя раёны дапамагаюць найбольш пацярпелым Фрунзенскаму і Маскоўскаму раёну аператыўна вырашыць праблемы.

«Сёння мы гаворым жыхарам і перадаем праз медыі, што неабходна зліць стаякі, што знаходзяцца ў кранах. Чым хутчэй мы гэта зробім, тым хутчэй атрымаем нармальную ваду. Плаціць за брудную ваду не прыйдзецца: будзе зроблены пераразлік», – падкрэсліў ён.

Звестак пра аварыю няма

Дырэктар «Менскводаканалу» Алег Аўруцін распавёў, што яны працуюць круглыя содні, каб выправіць якасць вады. Адказваючы на пытанне аб занадта познім інфармаванні жыхароў забруджаных раёнаў, ён адказаў, што адразу ў «Менскводаканал» прыходзілі розныя звароты ад грамадзянаў. Але яны былі кропкавыя, таму звязаць іх у адзінае цэлае ўдалося толькі праз пару гадзінаў.

Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Зараз у «Менскводаканалу» няма аніякіх звестак аб аварыях, якія маглі б выклікаць такую сітуацыю. Разам з іншымі службамі ведамства выяўляе прычыну, якая магла выклікаць смурод.

Рэкамендуюць устрымацца ад спажывання вады

Мінздароўя круглыя содні ладзіць даследаванні вады. Галоўны санітарны доктар Беларусі Наталля Жукава распавяла на брыфінгу, што, як толькі яны атрымалі інфармацыю аб непрыемным паху ў вадзе, быў арганізаваны збор пробаў па адрасах, адкуль былі званкі.

Лабараторныя даследаванні адбываюцца ў тры этапы:

  • адпаведнасць вады арганалептычным паказнікам (пах, колер);
  • адпаведнасць вады фізіка-хімічным паказнікам (наяўнасць хімічных рэчываў і мінералаў);
  • адпаведнасць вады мікрабіялагічным і вірусалагічным паказнікам (наяўнасць патагенных арганізмаў).

«Нам важна разумець, што вада не толькі мае адпаведны колер і пах, самае галоўнае, каб яна была бяспечная па мікрабіялагічным і вірусалагічным паказніках. Учора было выяўлена, што вада не адпавядае па паху. А сёння ўжо фізіка-хімічныя паказнікі нармалізаваліся, як і арганалептычныя. Мы не знайшлі патагенныя арганізмы», – тлумачыць Наталля Жукава.

Hавiны

«Не магу заставацца ў баку». Як менчукі аб’ядноўвацца праз праблемы з вадою

2020.06.24 23:10

Аднак сёння Мінздароўя рэкамендуе ўстрымацца ад спажывання вады для пітва і прыгатавання ежы. Пры гэтым можна выкарыстоўваць яе для побытавых мэтаў.

«Мы пільна адсочваем сітуацыю, як яна мяняецца. Вада мусіць адпавядаць усім патрабаванням і быць прыдатнай для любых патрэбаў. Нам найбольш важна не дапусціць пагаршэння эпідэміялагічнай сітуацыі. Над гэтым пытаннем і працуюць усе спецыялісты», – кажа галоўны санітарны доктар Беларусі.

Мінздароўя паабяцала, што да раніцы 26 чэрвеня ў іх ужо мусяць быць актуальныя звесткі аб стане вады.

Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

У хуткую звярнуліся 15 чалавек

На брыфінгу прысутнічаў і Аляксандр Жынко, галоўны доктар Гарадской станцыі хуткай медычнай дапамогі. Ён не даў дакладнага адказу на пытанне, ці былі ў менчукоў праблемы са здароўем, звязаныя з кепскай якасцю вады.

«Мы выехалі да 15 пацыентаў, якія звязвалі пагаршэнне свайго стану з кепскай вадой. У выніку 4 чалавекі даставілі ў стацыянар, 3 чалавекі ўжо добра сябе адчуваюць і іх выпісваюць. Таксама ў нас была пацыентка з апендыцытам. Гэта дакладна не звязана з вадой», – адзначыў ён.

Аляксандр Жынко паведаміў, што сёння па стане на 11:30 не было выклікаў, звязаных з якасцю вады. Таксама ён выказаў версію, што праблемы са здароўем у менчукоў маглі быць выкліканыя не толькі праблемамі з водазабеспячэннем.

«Шмат у каго былі абвастрэнні хранічных кішэчных захворванняў, напрыклад, гастрыту. Можна меркаваць, што гэта праз ваду. Але можа быць і з-за прадуктаў нейкіх… Дакладна сказаць нельга», – сказаў Аляксандр Жынко.

Пацярпелі больш за 2 тысячы дамоў

«Менскводаканал» на брыфінгу заявіў, што пакуль не была падлічаная колькасць шкоды. Аднак ужо вядома, колькі дамоў спакутвала.

Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

«У Фрунзенскім раёне пацярпелі 1400 дамоў, і яшчэ прыкладна 860 дамоў у Маскоўскім. Агулам у Фрунзенскім раёне прапісана 460 тысячаў чалавек, а ў Маскоўскім – 310 тысячаў», – паведаміў Алег Аўруцін.

Ён падзякаваў Міністэрству абароны за дапамогу тэхнікай для развозу вады. Таксама цыстэрны з вадою даюць і іншыя раёны, пасля абеду ў Менск прыедуць цыстэрны з вобласці: па 3 – 4 штукі з Вялейкі, Жодзіна і Слуцку. Дапамаглі і прадпрыемства, напрыклад Менскі холадакамбінат №2, Coca-Cola, Завод безалкагольных напояў, «Дарыда».

Hавiны

Куды менчукам ехаць за чыстай вадой? Мапа

2020.06.25 12:43

Дырэктар «Менскводаканалу» адзначыў, што яны пастараюцца задаволіць патрэбы ўсіх менчукоў у чыстай вадзе.

«Калі прыходзяць у краму, такія фота дасылаюць, дзе адзін чалавек набірае 40 літраў і вязе да касы! Мы паспрабуем задаволіць усе патрэбы», – паабяцаў ён.

Аніхто з прысутных на брыфінгу не сказаў, калі будуць вырашаныя праблемы з вадою.

Фекальнае забруджанне?

Як адзначыў у каментары belsat.eu біёлаг Васіль Ус, у водаправодную сістэму магла патрапіць брудная вада «з фекальным забруджаннем».

«Каб нейтралізаваць патэнцыйную шкоду далі ўзмоцненую дозу хлору, бо хлорам вада пахне таксама. Піць такую ваду, канечне, нельга. І выкарыстоўваць яе для бытавых справаў трэба абмежавана. Для прання магчыма, але для ўмывання не рэкамендуецца», – распавёў суразмоўца.

Слядоў нафтапрадуктаў у вадзе ён не ўбачыў, бо нафтапрадукты абавязкова даюць на паверхі плёнку і няма іх паху – «ёсць пах галагенаў і канкрэтна хлору і моцны фекальны пах, які хлор перабівае». Пры гэтым Васіль Ус адзначыў, што не праводзіў хімічныя даследаванні вады.

Hавiны

Сітуацыяй з пітной вадой у Менску занялася Генпракуратура

2020.06.25 12:11

Біёлаг таксама выключыў магчымасць квітненне водарасцяў.

«Зараз квітненне ў Вілейскай сістэме ёсць, але квітненне ўмеранае. Гэта каланіяльныя зялёныя водарасці. Яны не даюць ані моцнага паху, ані таксічнасці. Іх даюць сіне-зялёныя водарасці, якія квітнеюць звычайна ў жніўні», – падкрэсліў суразмоўца.

На яго думку, наступствы будуць ліквідаваныя да 27 чэрвеня, «бо трэба будзе не проста зліць брудную ваду, але і прамыць сістэму, пасля чаго пусціць чыстую ваду».

Між тым у тэлеграм-каналах «Мотолько Помоги», «Мерзкий Кокобай», «Работаем с Пушкиным!» з’явіўся дакумент, які, як сцвярджаецца, яшчэ 24 чэрвеня Міністэрства аховы здароўя даслала ў адміністрацыю Маскоўскага і Фрунзенскага раёнаў. У ім напісана, што водаправодная вада не адпавядае наступным нормам: пах пры 20 і 60 градусах, перманганатная акісляемасць і нафтапрадукты.

Тым часам ля пад’ездаў менчукоў пачалі зʼяўляецца абвесткі пра забарону піць ваду ў Маскоўскім і Фрунзенскім раёнах. Дазваляецца ўжываць яе толькі для гаспадарчых мэтаў. Інфармацыю пра цыстэрны з вадой раяць шукаць на сайце «Менскводаканалу» і пытацца ў службы 115. Аднак карэспандэнты «Белсату» цыстэрнаў па гэтых адрасах пакуль не знаходзяць.

Абвестка ля пад’езду дому на вуліцы Пушкіна, 26. Фота: belsat.eu

Карэспандэнты belsat.eu паведамляюць таксама пра моцны пах хлору з крану і ў Кастрычніцкім раёне Менску, прынамсі ў раёне Чыгуначнага вакзалу.

Страты вялікія

Сітуацыя з бруднай вадой паўплывала і на працу мясцовых цэнтраў плавання і басейнаў у Фрунзенскім раёне. Гэтак, у басейне Гарадскога цэнтру Алімпійскага рэзерву паведамілі, што басейн зачынены да канца дня, усе сеансы адмененыя.

Праз пах вады не працуе і цэнтр навучання плаванню «Пінгвін». Але над пытаннем магчымай кампенсацыі стратаў тут пакуль не думалі, хоць і «страты вялікія».

«Працуем над ухіленнем гэтай праблемы. Фізічна мы яе ўхіліць не можам, але мы размаўляем з гасцямі, пераносім іх запісы неяк, паведамляем ім. Пакуль зусім не да гэтага [кампенсацыі стратаў. – Belsat.eu] было», – паведаміў менеджар цэнтру.

Праз брудную ваду вымушаныя былі перанесці ўсе запісы і ў цырульні «Мэрлін», тут працуе толькі салярый.

Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

А ў клубе плавання «Алімпіец» адзначылі, што «з вадой усё нармальна».

«Наша сістэма, калі б з вадой што не так, выдавала б памылку. Але ў нас усё нармальна», – паведаміла суразмоўца.

Не паўплывала брудная вада і на працу спа-цэнтру «Riviera».

Hавiны

Улады афіцыйна прызналі, што ў двух раёнах Менску пакуль нельга піць водаправодную ваду

2020.06.25 07:38

  • Ранкам 24 чэрвеня жыхары Фрунзенскага і Маскоўскага раёну Менску пачалі скардзіцца на ваду: яна пахла ёдам, пякла твар і нават пакідала жоўты налёт на скуры.
  • Праз некалькі гадзінаў «Менскводаканал» арганізаваў падвоз вады да найбольш пацярпелых раёнаў. Да іх адразу ўтварыліся доўгія чэргі, якія стаялі нават уначы. Менчукі пачалі ствараць групы ўзаемадапамогі і прывозіць ахвочым бутэлькі з вадою.
  • Прадстаўнікі Менгарвыканкаму сказалі, што ўсё ў парадку і праблемы з вадою выкліканыя высокімі тэмпературамі. Аднак ужо ўначы на старонцы «Менскводаканалу» з’явілася інфармацыя, што гэтую ваду нельга піць.

Ксенія Тарасевіч, Максім Гацак, belsat.eu

Апошнія навіны