shumilina.by

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Шуміліна Грамадства

29.06.2020 19:24

506 праглядаў

0 каментароў

Памятка для рыбаловаў! Дзе ў Шумілінскім раёне забаронена інтэнсіўная лоўля рыбы

Гарадокская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае пра правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства ў фондзе запасу рыбалоўных угоддзяў.

Згодна пастановы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 2014/05/19 № 22 (у рэдакцыі пастановы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 2019/01/24 № 7), на тэрыторыі Шумілінскага раёна на азёрах Будавесць, Лезвінка, Расалай, Сосна лоўля рыбы на дарожку з суднаў з рухавікамі і падводнае паляванне забароненыя.

Паважаныя рыбаловы, пры выяўленні фактаў незаконнага рыбалоўства просьба паведамляць на тэлефон "даверу» Гарадоцкай міжраённай інспекцыі па нумары 8 (02139) 57210.

Гарадокская МРІ ОЖ і РМ інфармуе, што паводле Правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства ў фондзе запасу рыбалоўных угоддзяў дазваляецца аматарскае рыбалоўства з адначасовым выкарыстаннем прылад рыбалоўства аднаго або розных відаў з агульнай колькасцю кручкоў - 5 штук на рыбалова (рыбаловы, якія з'яўляюцца сябрамі рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў» маюць права ажыццяўляць лоўлю рыбы з ужываннем прылад аматарскага рыбалоўства з агульнай колькасцю кручкоў да 10 штук на рыбалова).

Забараняецца выкарыстанне кружкоў, жерліц, ставак, калабашак і іншых аналагічных сістэм і абсталяванне ў начны час сутак, а таксама без указання на іх прозвішча і ініцыялаў рыбалова, які ажыццяўляе лоўлю рыбы, пакідаць устаноўленыя прылады рыбалоўства без візуальнага кантролю. У выпадку выяўлення гэтыя прылады падлягаюць канфіскацыі органамі рыбалоўнага кантролю.

Начальнік Гарадоцкай МРІ Р.Н.Федарэнка.

Чытаць цалкам: http://www.shumilino.by/?p=55219

Апошнія навіны