shumilina.by

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Шуміліна Грамадства

01.07.2020 10:39

197 праглядаў

0 каментароў

Ад каранавіруса памёр самы дужы чалавек Брэсцкай вобласці. Сяргею Кузняцову было ўсяго 39 гадоў

У ноч на 27 чэрвеня памёр Сяргей Кузняцоў, майстар спорту Рэспублікі Беларусь па паўэрліфтынгу, рэкардсмен краіны ў жыме лежачы, суддзя I катэгорыі. У маі яму споўнілася 39 гадоў, піша «Брэсцкая газета».

«Добрага чалавека павінна быць шмат. І яго было шмат — так шмат, што хапала на ўсё — і 250 кг паціснуць, і сям’ю пацягнуць, і з сябрамі прысесці. У гэтым няма каламбура. У паўэрліфтынгу (а менавіта там і ціснуць, і цягнуць, і прысядаюць) Сяргей быў канкурэнтаздольны ва ўсім — у экіпіроўцы і класіцы, у трохбор’і і асобных рухах. Ён падымаў так шмат і так магутна, што за ім замацавалася званне „Брэсцкага зубра“. І чым мацнейшы ён быў, тым больш нечаканы быў яго сыход. З тэлевізара кажуць, што каранавірус —гэта хвароба старых, на справе ён забраў чэмпіёна ў самым росквіце сіл...», — гаворыцца на старонцы супольнасці «Паўэрліфтынг у Беларусі» УКантакце.

На сваю старонку ў гэтай сацсетцы апошні раз Сяргей Кузняцоў заходзіў 15 чэрвеня. 19 чэрвеня яго калегі паведамілі, што ў Кузняцова — каранавірус і што ён знаходзіцца ў цяжкім стане, а ўначы 27 чэрвеня яго не стала.

Яго пахавалі 28 чэрвеня на Паўночных могілках.


https://nashaniva.by/?c=ar&i=254356

Апошнія навіны