shumilina.by

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Шуміліна Грамадства

06.07.2020 10:55

246 праглядаў

0 каментароў

У 15 чалавек у брэсцкім «Дынама» каранавірус. Футбаліст «Гарадзеі» на ШВЛ

У весну спартыўныя спаборніцтвы па ўсім свеце адмяняліся праз эпідэмію каранавіруса. Футбольны чэмпіянат Беларусі тым часам не спыняўся, калі не лічыць адзінкавых перанесеных гульняў. І вось цяпер каранавірус упершыню ўсур’ёз закрануў і беларускія каманды.

Як стала вядома Tribuna.com, агульная колькасць заражаных каранавірусам у брэсцкім «Дынама» дасягнула 15 чалавек.

Футбалістаў у гэтым спісе 10 чалавек: Дзяніс Лапцеў, Яўгеній Хачарыдзі, Усевалад Садоўскі, Арцём Мілеўскі, Максім Вітус, Сяргей Крывец, Міхаіл Гардзяйчук, Раман Юзэпчук, Аляксандр Наёк і Сяргей Ігнатовіч. Трое апошніх знаходзяцца ў бальніцы. Яшчэ пяцёра заражаных — работнікі клуба.

Першыя сігналы пра каранавірус у брэсцкім «Дынама» з’явіліся на мінулым тыдні. Гаворка вялася мінімум пра трох футбалістаў. Клуб прасіў Беларускую федэрацыю футбола перанесці гульню са «Смалявічамі» з 3 ліпеня на іншую дату, але дынамаўцам адмовілі.

Адзначым, што Мілеўскі, Вітус і Крывец правялі поўны матч са «Смалявічамі». Тэст, які даў станоўчы вынік, ім быў зрабілі толькі пасля гульні.

Тым часам успышка каранавіруса зафіксаваная і ў «Гарадзеі». Як паведамляе «Прэсбол», у трох футбалістаў каманды пацверджаная хвароба.

Адзін з іх — былы гулец моладзевай зборнай Станіслаў Сазановіч — знаходзіцца на штучнай вентыляцыі лёгкіх.

NN.by
https://nashaniva.by/?c=ar&i=254730

Апошнія навіны