shumilina.by

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Шуміліна Грамадства

08.07.2020 09:55

258 праглядаў

0 каментароў

Сьпевака Дзьмітрыя Калдуна, які выступаў 3 ліпеня перад Лукашэнкам, шпіталізавалі з каранавірусам

Беларускі поп-сьпявак Дзьмітры Калдун паказаў у Instagram 7 ліпеня, што ходзіць у масцы і халаце ля цэнтру траўматалёгіі 6-й менскай лякарні. Прадстаўніца ягонай прэс-службы растлумачыла расейскаму сайту Teleprogramma.pro, што ў сьпевака выявілі COVID-19.

Дзьмітры Калдун, архіўнае фота


Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Паводле прадстаўніцы сьпевака, ён спачатку не надаваў сымптомам значэньня, пасьля нейкі час лячыўся дома, але вырашыў урэшце здаць тэст на каранавірус і быў шпіталізаваны. Ягоная жонка хварэе на COVID-19 бессымптомна, яе выслалі дамоў.

У які менавіта час Калдун захварэў і калі быў шпіталізаваны, ён ня ведае, сказаў ён «Камсамольскай праўдзе».

Але самы масавы ягоны выступ за апошні час — на адкрыцьці фантана ў Менску 3 ліпеня, на якім прысутнічалі ў тым ліку Аляксандар Лукашэнка і кіраўнік расейскага «Сбербанку» Герман Грэф. Калдун перажывае, што мог там кагосьці заразіць.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Прэзыдэнт, які называў COVID-19 «нязначнай прастудай», падхапіў каранавірус

Дзьмітры Калдун — 35-гадовы сьпявак зь Менску, пераможца расейскага тэлепраекту «Фабрика звёзд – 6» (пасьля перамогі кароткі час сьпяваў у гурце «К.Г.Б.»), прадстаўляў Беларусь на «Эўравізіі» ў 2007 годзе і заняў 6-е месца. Выдаў чатыры студыйныя альбомы і 11 самотнікаў, 14 кліпаў. Выступаў у Беларусі, Расеі, Украіне (у тым ліку на тэрыторыі, падкантрольнай групоўцы «ДНР»).

https://www.svaboda.org/a/30713535.html

Апошнія навіны