shumilina.by

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Шуміліна Грамадства

14.07.2020 20:11

376 праглядаў

0 каментароў

Адпачынак на возеры. З пачатку лета на Шуміліншчыне складзена 5 пратаколаў на праварушальнікаў ля вадаёмаў

У шумілінскай міліцыі створана мабільная група, якая штодзённа праводзіць рэйды ў месцах масавага адпачынку людзей на азёрах Разван, Шумілінскае, Будавесць, і Лескавіцкае.

Летам многія бавяць час па пікніках, на берагах вадаёмаў. На жаль, не заўсёды на пледах ці на століках у альтанках раскладзены бутэрброды і стаіць сок ці ліманад - трапляюцца спіртовыя напоі.

І гэта пацвердзіў апошні рэйд на Шумілінскае і Лескавіцкае азёры. На возеры ў Лескавічах было спакойна: людзі адпачывалі, дзеці гулялі з мячом. А вось на возеры ў райцэнтры на вочы міліцыянераў трапілі двое мужчын, якія размесціліся ў альтанцы. Яны не адразу заўважылі ўдзельнікаў рэйду, таму працягвалі разліваць гарэлку ў пластыкавыя чаркі. На лаўцы стаяла бутэлька, ляжалі каўбаса з хлебам і агуркі. Мужчыны справалі апраўдацца, маўляў, "мы ціхенька сядзім. Нікому не перашкаджаем. Не дэбашырым." "Аднак возера - гэта грамадскае месца. І тут забараняецца распіваць спірное. І няважна, ціха яны сядзяць, ці не.", такім чынам патлумачыў начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Вячаслаў Воранаў. І нямала выпадкаў, калі нецвярозыя перашкаджалі адпачываючым каля вадаёмаў.

На мужчын складзены адміністрацыйны пратакол, ім пагражае штраф да 8 базавых велічынь (за паўторнае правапарушэнне на працягу года - штраф да 15 БВ). Падобных пратаколаў з пачатку лета складзена ўжо пяць.

У выхадныя дні супрацоўнікі міліцыі працуюць, апранутыя ў грамадскае адзенне. Большасць жыхароў раёна - людзі законапаслухмяныя, аднак ёсць парушальнікі. Адны распіваюць спіртное, другія смецяць на берагах, псуюць лавачкі ці альтанкі. За падобныя парушэнні пагражае штраф да 50 БВ або адміністрацыйны арышт.

Ааслівая ўвага падчас рэйду - бяспецы на вадзе. Работнікі міліцыі папярэджваюць людзей, што не варта заходзіць у ваду ў нецвярозым стане. Бо гэта можа прывесці да непапраўнага. А за купанне ў забароненых месцах азёр, сажалак, водасховішчаў пагражае штраф ад 1 да 3 БВ.

Ларыса Зайцава.

Чытаць цалкам тут:

"Герой працы" № 54 ад 14 ліпеня 2020 года.

Апошнія навіны