shumilina.by

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Шуміліна Грамадства

17.07.2020 20:23

381 прагляд

0 каментароў

Спецыялісты абяцаюць, што на працягу двух месяцаў праблема з вадой у Шуміліне будзе вырашана

У пачатку тыдня адбылася рабочая сустрэча старшыні райвыканкама Віктара Гутарава з генеральным дырэктарам УП «Віцебскаблводаканал» Аляксеем Хвалько.


Аляксей Хвалько не хаваў наяўнасці праблемы. Сітуацыя сапраўды складаная. Па-першае, у Шуміліне засталіся ў працоўным стане толькі дзве свідравіны з пяці. Па-другое, у водаправоднай сетцы шмат парываў, якія таксама не давалі нармалізаваць сітуацыю. Удалося ліквідаваць усе буйныя ўцечкі вады. Менавіта таму ў Шуміліне апошні месяц так часта адключалі ваду. Спецыя-лісты вядуць работу па рэабілітацыі адной з адключаных свідравін. Гэта дапаможа зняць напружанне, патлумачыў А. Хвалько.


Але без новых свідравін нармалізаваць сітуацыю будзе складана. Зараз праектная дакументацыя на дзве свідравіны праходзіць апошнія экспертызы, без якіх немагчыма пачаць свідраванне. Ужо ў жніўні спецыялізаванае прадпрыемства пачне работу па новых свідравінах, якая павінна завяршыцца на працягу двух месяцаў. Пасля гэтага праблем з вадой у Шуміліне быць не павінна, запэўніў Аляксей Хвалько.


Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.

"Герой працы"

http://www.shumilino.by/?p=55485

Апошнія навіны