shumilina.by

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Шуміліна Грамадства

27.07.2020 20:14

425 праглядаў

0 каментароў

Дзе можна здаць шумілінцам аналіз крыві?

Падчас сустрэч з насельніцтвам раёна ўзнікла пытанне, што жыхары населеных пунктаў раёна, бывае, не заўсёды паспяваюць здаць кроў на аналіз у Шумілінскай ЦРБ па часе. Ці ёсць магчымасць яго падоўжыць?

Адказ на пытанне дала галоўны ўрач Шумілінскай ЦРБ Вольга Скарабагатая. Па словах Вольгі Яўгенаўны, лабараторныя даследанні ў планавым парадку для жыхароў Шуміліна і Обалі ў клініка-дыягнастычнай лабараторыі паліклінікі праводзяцца з панядзелка да пятніцы з 8.00 да 11.00, забор крыві для біяхімічных даследванняў выконваецца з 8.00 да 13.00.

Акрамя таго, для пацыентаў, якія пражыаюць у зоне абслугоўвання амбулаторый, ёсць магчымасць здаць аналізы крыві (агульнага і біяхімічнага) ў гэтых амбулаторыях.

А наогул, пры наяўнасці эстранных паказанняў для абследвання клініка-дыягнастычная лабараторыя выконвае неабходныя аналізы кругласутачана.

Алена Карпушэнка.

"Герой працы" № 57 ад 24 ліпеня 2020 г.

Апошнія навіны