shumilina.by

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Шуміліна Грамадства

03.08.2020 20:35

497 праглядаў

0 каментароў

Пяцёра шумілінцаў трапілі у спіс «незанятых у эканоміцы» і будуць плаціць за гарачую ваду па поўным кошце

Адбылося пасяджэнне раённай камісіі па пытаннях рэалізацыі дэкрэта № 3 «Аб занятасці насельніцтва», якое правяла старшыня камісіі кіраўнік раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава.

Камісія зацвердзіла спісы грамадзян, аднесеных да катэгорыі занятых у эканоміцы. Гэтыя грамадзяне прадставілі дакументы, якія пацвярджаюць іх работу ў Беларусі ці за межамі краіны, займаюцца вытворчасцю прадукцыі раслінаводства на зямельных участках ці рамеснай дзейнасцю., а таксама навучаюцца ў ВНУ краіны вочна.

Адзін грамадзянін быў вызвалены ад платы за гарачую ваду па поўным кошце з-за цяжкай жыццёвай сітуацыі.


Былі удакладнены спісы грамадзян, якія трапілі ў базу незанятых у эканоміцы і з’яўляюцца плацельшчыкамі камунальных паслуг. Таксама быў зацверджаны спіс грамадзян, якія не прадставілі дакументы, пацвярджаючыя іх занятасць у эканоміцы для накіравання ў райвыканкам. Менавіта райвыканкам зацвярджае спісы грамадзян, якія аплачваюць паслугу гарачага водазабеспячэння па кошце, які поўнасцю пакрывае выдаткі на яе вытворчасць. На трэці квартал бягучага года ў гэты спіс трапілі пяць жыхароў раёна.


Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.

"Герой працы"

Чытаць цалкам тут: http://www.shumilino.by/?p=55715

Апошнія навіны