08.11.2020
Грамадства
312 праглядаў
З гродзенскай міліцыі пасля прэзідэнцкіх выбараў «з-за сваіх поглядаў» вырашылі звольніцца 19 чалавек. Пра гэта ў інтэрв’ю газеце «На страже» распавёў начальнік УУС Гродзенскага аблвыканкама генерал-маёр міліцыі Вадзім Сіняўскі. Паводле яго слоў, згаданыя міліцыянеры «не пагадзіліся выконваць пастаўленыя задачы». Сіняўскі аб’явіў, каб усе, хто не хоча працягваць службу, пісалі рапарты «аб звальненні па пагадненні бакоў». «Але нагадаў: калі чалавек атрымаў выплату пры заключэнні кантракту, то абавязаны вярнуць грошы», — кажа генерал. А, як вядома, грошы гэта немалыя.