shumilina.by

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Шуміліна Здарэнні

20.02.2020 18:43

338 праглядаў

0 каментароў

У Шумілінскім раёне каля вёскі Чарнецкія ўтапіўся мужчына

Цела мясцовага пенсіянера было знойдзена аднавяскоўцамі ў ручаі.

19 лютага ў шумілінскую міліцыю паведаміў мясцовы жыхар аб тым, што каля фермы вёскі Чарнецкія быў знойдзены труп мужчыны.


Як высветлілася, гэта быў 67-гадовы жыхар гэтай вёскі, які ўтапіўся ў ручаі. Ручай, які працякае ля вёскі, даволі паўнаводны і глыбокі — не замярзаў усю зіму.


Паводле сведкаў здарэння, напярэдадні яго бачылі ў нецвярозым стане.

Тэкст і фота Алеся Шумскага.

Апошнія навіны