shumilina.by

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Шуміліна Здарэнні

25.02.2020 20:52

192 прагляда

0 каментароў

Абрабавалі лецішча шумілінца ў Зямкове

У міліцыю звярнуўся жыхар райцэнтра, які паведаміў, што невядомы зламыснік абрабаваў яго дачны дом.

Для гэтага невядомы вырваў прабой на ўваходных дзвярах і залез у памяшканне яго лецішча ў вёсцы Зямкова. Зламыснік скраў бензапілу, яе кошт ацэнены ў 200 рублёў.


Супрацоўнікі РАУС знайшлі злачынцу па гарачых слядах. Як высветлілася, ім аказаўся раней судзімы жыхар Крывога Сяла. Украдзенае канфісавана і будзе вернута гаспадару.Узбуджаная крымінальная справа за крадзеж.

Крыніца: "Герой працы" № 17 (25 лютага)

Апошнія навіны