shumilina.by

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Шуміліна Здарэнні

27.02.2020 12:30

329 праглядаў

0 каментароў

Жанчына ў Мінску выскачыла з акна восьмага паверха і засталася жывая. Перадусім выкідвала і стол, і крэслы"

Жанчыну завуць Юлія Ш., яна ўраджэнка Шуміліна. Суседзі кажуць, што гэта не першы выпадак, калі з яе акна лятаюць рэчы.

Жыхары вуліцы Нёманскай у мінскім мікрараёне Каменная Горка 25 лютага сталі відавочцамі незвычайнага відовішча. З акна кватэры на восьмым паверсе спярша выляталі крэслы, гаршчкі з кветкамі, а пасля 36-гадовая жанчына. Яна ўпала з восьмага паверха, але выжыла — ратавальнікі паспелі разгарнуць «куб жыцця». Жанчыну з чэрапна-мазгавой траўмай шпіталізавалі


Юлія Ш.

«Яна спакойная адэкватная жанчына. Не п’е. Ціха жыве адна, мужа і дзяцей не мае. Уласніца аднапакаёвай кватэры. Гэта не сацыяльнае жыллё, як ужо ходзяць чуткі. Але амаль кожны год у яе здараюцца такія вось абвастрэнні.

Ну і кажуць, што калі прыходзіў да яе старшыня таварыства ўласнікаў, то яна дзверы ніколі не адчыняла — размаўляла толькі праз замкнёныя дзверы, — кажуць суседзі. —

Мінулай вясной яна выкідавала таксама рэчы: вешалкі, крэслы, стол з кухні. Можа, і канапу б выкінула, але тая ў акно не пралезе.

З ёю размаўлялі не аднойчы, і міліцыя была. Але бессэнсоўна. Пасля мінулых такіх падзей яна пашкодзіла машыну ў двары, але невядома, ці аплачвала шкоду».

Адна з суседак пераконвае: ратавальнікі спрацавалі кепска.

«Там была такая сітуацыя. Спачатку Юлія выкідвала рэчы з кухні, пасля перайшла ў пакой, выкідвала рэчы адтуль. Затым вылезла ў акно, хвілін 40 у акне «танчыла». А пасля нібыта супакоілася — закрыла акно і вярнулася ў кватэру, — кажа жанчына.

— І ў гэты момант ратавальнік ламануўся да яе ў кватэру праз акно на кухні. Юлія пачула гэта, адразу адчыніла акно ў пакоі і выкінулася».

Мама Юліі паведаміла, што з дачкой усё нармальна. Юлія пакуль што ў бальніцы, але сур'ёзных траўмаў не атрымала.

Што стала прычынай учынку дачкі, мама не ведае. Тое, што падобныя выпадкі былі раней, жанчына рашуча абвяргае. «Гэта няпраўда, проста ёсць шмат нядобразычліўцаў», — кажа маці Юліі.

У каментары Еўрарадыё афіцыйная прадстаўніца МНС Вольга Мельчанка распавяла падрабязнасці здарэння:

"Паступіла паведамленне, што дзяўчына стаіць у акне на восьмым паверсе на вуліцы Нёманскай. Нашы выехалі на месца. Таксама па алгарытме мы выклікаем МУС і брыгаду хуткай дапамогі. Дзяўчына ўбачыла вялікую колькасць тэхнікі, зачыніла акно і вярнулася. Мае калегі падымалі пад’ёмнік, каб з ёй паразмаўляць на ўзроўні восьмага паверха. У гэты ж час унізе разгортвалі пнеўматычную падушку. Мы яе разгарнулі, а ў гэты час дзяўчына адчыніла акно і скокнула... Медыкі яе агледзелі — дзяўчына не пацярпела. Прычыны ўчынку будуць усталёўвацца пазней".

Апошнія навіны