shumilina.by

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Шуміліна Здарэнні

05.03.2020 20:19

155 праглядаў

0 каментароў

Аварыя ў шахце на «Беларуськаліі»: 5 пацярпелых пераводзяць у Менск

Упраўленне Следчага камітэту на Меншчыне працягвае высвятляць абставіны здарэння ў шахце «Беларуськалію», у выніку якога памёр чалавек.

На месцы здарэння. Фота: sk.gov.by

Упраўленне Следчага камітэту на Меншчыне працягвае высвятляць абставіны здарэння ў шахце «Беларуськалію», у выніку якога памёр чалавек.

Памерлы – 52-гадовы кіроўца машыны, у якой перавозілі працаўнікоў прадпрыемства. Паводле СК, па факце прычынення смерці з прычыны неасцярожнасці распачатая крымінальная справа паводле ч. 1 арт. 144 КК.

Канфіскаваная вытворчая і тэхнічная дакументацыя, прызначаныя судова-медычныя, аўтатэхнічная і іншыя экспертызы.

Hавiны

Следчы камітэт: на «Беларуськаліі» 1 чалавек загінуў, 8 пацярпелі

2020.03.04 20:49

Як паведамляе тэлеграм-канал Міністэрства аховы здароўя, у Салігорскую цэнтральную раённую больніцу былі дастаўленыя шэсць пацярпелых. Пасля кансіліуму спецыялістаў, было вырашана перавесці двух пацыентаў са спалучанай траўмай з рэанімацыі ў Больніцу хуткай медычнай дапамогі ў Менск, яшчэ трох пацыентаў, у якіх дыягназавалі складаныя пераломы – у РНПЦ траўматалогіі і артапедыі.

Адзін пацыент застаецца на лячэнні ў Салігорску ў аддзяленні траўматалогіі. Яго стан стабільны, праз некалькі дзён плануецца перавесці яго на амбулаторнае лекаванне.

МГ belsat.eu

Апошнія навіны