shumilina.by

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Шуміліна Здарэнні

11.03.2020 20:18

274 прагляда

0 каментароў

Неасцярожнасць пры курэнні прывяла да пажару дома і гібелі жыхаркі вёскі Мяхі (фота, відэа)

11 сакавіка ноччу ў вёсцы Мяхі Шумілінскага раёна загарэўся прыватны дом.


Аб гэтым паведамілі ва УМНС па Віцебскай вобласці.


Пасля прыбыцця ратавальнікаў да месца выкліку будынак быў ужо цалкам ахоплены агнём, часткова абрынуўся дах. На момант узнікнення пажару ў пабудове знаходзілася 42-гадовая гаспадыня жылля.



Падчас тушэння ў адным з пакояў пад пластом абрынуўшыхся будаўнічых канструкцый работнікі МНС знайшлі труп жанчыны.

Агнём быў знішчы дах, паталочное перакрыцце, а таксама пашкоджаны сцены і маёмасць.



Па факце здарэння праводзіцца праверка. Прычына пажару высвятляецца. Паводле папярэдняй версіі, узгаранне адбылося з-за неасцярожнага курэння загінулай.

Фота і відэа УМНС па Віцебскай вобласці.

Апошнія навіны