shumilina.by

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Шуміліна Здарэнні

24.04.2020 18:55

308 праглядаў

0 каментароў

Жыхар Шуміліна ва ўласнай кватэры абакраў свайго госця

Знаходзячыся ў гасцях у знаёмага шумілінца, пацярпеў жыхар аграгарадка Тулава.

Праспаўшыся пасля сумеснага распіцця з гаспадаром кватэры спіртных напояў, пацярпелы заўважыў, што ў яго знік тэлефон, а таксама два срэбныя ланцужкі з кулонамі.

Фота ілюстрацыйнае

Урон ацэнены ў 135 рублёў. Супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў устанавілі, што чужое дабро да рук прыбраў гаспадар кватэры.


Украдзенае канфіскавана і будзе вернута гаспадару. Супраць гаспадара кватэры ўзбуджана крымінальная справа.

"Герой працы"

Апублікавана ў № 31 ад 21 красавіка 2020 г.

Апошнія навіны