shumilina.by

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Шуміліна Здарэнні

02.06.2020 19:47

307 праглядаў

0 каментароў

У вёсцы Альшанікі згарэла ўся сядзіба, 91-гадовы пенсіянер загінуў (фота, відэа)

Раніцай першага чэрвеня у аддзяленне МНС паступіла паведамленне аб узгаранні дома ў вёсцы Альшанікі. Пасля прыбыцця да месца выкліку падраздзяленняў МНС назіралася адкрытае гарэнне дома і двух хлявоў, абрушэнне даху жылога дома.

У выніку пажару загінуў гаспадар сядзібы, паведамляе абласное ўпраўленне МНС. У ходзе разведкі і тушэння пажару работнікамі МНС, пад пластом абрушаных канструкцый знойдзены труп гаспадара жылля, мужчыны, 1929 года нараджэння.



У доме агнём быў знішчаны дах і маёмасць, пашкоджана паталочнае преракрыццё і сцены.


У першым хляве таксама знішчаны дах, пашкоджана паталочнае перакрыццё і сцены, а другі хлеў згарэў поўнасцю.

Прычына пажару высвятляецца.

Апошнія навіны