shumilina.by

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Шуміліна Здарэнні

03.12.2020 20:28

485 праглядаў

0 каментароў

У Шумілінскім раёне знойдзена пахаванне часоў вайны

Паблізу вёскі Пятніцкае пры правядзенні земляных работ кіроўцам пагрузчыка выяўленыя чалавечыя касцяныя астанкі.

Следча-аператыўна група Шумілінскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз правяла агляд мясцовасці. Папярэдне экспертам было ўстаноўлена, што з улікам вонкавага выгляду і глыбіні знаходжання парэшткаў ў грунце кар’ера знойдзена пахаванне часоў Другой Сусветнай вайны.

Усяго з пясчана-гравійнай сумесі вынята больш за 160 костак і іх фрагментаў. Парэшткі былі накіраваны ва ўпраўленне Дзяржкамітэта судовых экспертыз па Віцебскай вобласці для правядзення судовай медыка-крыміналістычнай экспертызы.

Фота: ГКСЭ па Віцебскай вобласці

У ходзе даследаванняў экспертамі ўстаноўлена, што доследныя касцяныя астанкі маюць анатамічныя прыкметы костак сямі шкілетаў чалавека. Ступень іх захаванасці сведчыць аб даўніны пахавання больш за 50 гадоў.

Касцяныя астанкі перададзеныя прадстаўнікам мясцовых органаў улады.

Дарэчы, у сярэднім за год ва ўпраўленні Дзяржкамітэта судовых экспертыз па Віцебскай вобласці праводзіцца каля 20 медыка-крыміналістычных даследаванняў касцяных парэшткаў.

Cяржук Крупскі.

Апошнія навіны