shumilina.by

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Шуміліна Здарэнні

12.01.2021 19:34

691 прагляд

0 каментароў

Жыхарка Шумілінскага раёна «развяла» свайго палюбоўніка з Віцебска на 19 тысяч рублёў

Маладая жанчына з нашага раёна, некалькі гадоў на сустрэчы з каханым ездзіла ў абласны цэнтр. Праз некаторы час заявіла мужчыну, што цяжарная. Маўляў, на вітаміны, абследаванні, а потым і на роды патрэбны грошы. Мужчына паверыў, і, будучы чалавекам забяспечаным, сістэматычна высылаў грошы.

Потым яны спатрэбіліся на пялёнкі, распашонкі, соскі, ежу для немаўлят (жанчына паведаміла ашаламляльную навіну: яна нарадзіла двойню). Калі жанчына расказала, што адно дзіця памерла, услед паступілі і словы суцяшэння, і матэрыяльная падтрымка.

А затым у дзіцяці «пачаліся праблемы са здароўем», праз некаторы час «захварэла» і жанчына. На лякарствы і лячэнне патрэбны былі грошы. Цікава, што за ўвесь гэты час, што мужчына высылаў грошы, ён не прыехаў паглядзець, дзе жыве ягоная каханая, яму не цікава было сустрэцца са сваім дзіцём. Думаў, што адкупіцца грашыма, якія пасылаў ажно чатыры гады.

Калі высветлілася, што гэта самы просты развод на грошы, ён быў у шоку. Аказалася, што ў ягонай каханай ёсць сям’я: муж і двое дзяцей. А яго, мужчыну з тоўстым кашальком, яна трымала ў палюбоўніках. «Расчараваны віцяблянін звярнуўся ў міліцыю, – расказаў начальнік крымінальнага вышуку РАУС Руслан Бруеў. – У заяве ён просіць прыцягнуць жанчыну да адказнасці і вярнуць свае грошы. За чатыры гады (з 2016 па 2020) мужчына прэзентаваў жыхарцы нашага раёна больш за 19 тысяч рублёў.

Па дадзеным факце ўзбуджана крымінальная справа па ч. 3 арт. 209 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Махлярства». Ліхадзейцы пагражае пазбаўленне волі ад 2 да 7 гадоў са штрафам ці без яго».

Людміла ЗУЙКОВА.

"Герой працы"

Чытаць цалкам тут: http://www.shumilino.by/?p=58550

Апошнія навіны