shumilina.by

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Шуміліна культура

25.12.2019 18:06

215 праглядаў

0 каментароў

Хрыстус нарадзіўся! Не бойцеся яго прыняць!

Сёньня, 25-га сьнежня, хрысціяне адзначаюць Дзень нараджэньня Хрыста па новаму стылю. Па старому стылю гэтую дату адзначаюць праваслаўныя хрысціяне 7-га студзеня.



Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч / catholic.by

Старшыня канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч на свята Божага Нараджэння звярнуўся з традыцыйным пасланнем да суайчыннікаў. «Хрыстус нарадзіўся! Не бойцеся яго прыняць!», — заклікае ён. У пасланні Тадэвуш Кандрусевіч падкрэслівае: «У наш час шматлікіх крызісаў мы ўсё больш пераконваемся, што без Божага ўмяшальніцтва не зможам вырашыць нашых праблем». Сярод іх ён вылучае «крызіс сям’і, якая з’яўляецца падмуркам грамадства». У выніку «дзеці ізалююцца і становяцца залежнымі ад сучасных тэхналогій і амаральных звычак».

Гэтая і іншыя актуальныя праблемы (аборты, «амаральная сексуальная адукацыя», прапаганда аднаполых саюзаў) вядуць у бездань, а «свет без Бога з’яўляецца светам згубленага чалавецтва». «Прапагандаваць амаральныя справы становіцца нормай, а маральныя — праблемай, — піша арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. — У выніку наступае сістэматычная маральная дэградацыя чалавека, сям’і і цэлых народаў... Таму мы павінны сказаць нашае рашучае „не“ антыхрысціянскім тэндэнцыям!».

Збаўца — «гэта самая вялікая радасць і адзінае вырашэнне ўсіх нашых праблем». «Бог прапануе значна большую перспектыву, чым супермаркет, матэрыяльныя каштоўнасці ці задавальненні, — гаворыцца ў пастырскім пасланні. — А менавіта, вечнасць, да якой нас вядзе Езус, чыё нараджэнне святкуем».

Цалкам тэкст пастырскага паслання арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча можна пабачыць тут.

Спасылкі на віншаванні грэка-католікаў і пратэстантаў.

https://euroradio.fm/arcybiskup-tadevush-kandrusevich-hrystus-naradziusya-ne-boycesya-yago-prynyac

Апошнія навіны