shumilina.by

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Шуміліна культура

25.12.2019 19:40

394 прагляда

0 каментароў

Шуміліна сустракае 2020 год. Праграма навагодніх мерапрыемстваў

Праграма навагодніх мерапрыемстваў

25 снежня, 11.00 – навагодняе тэатралізаванае прадстаўленне «Цуды пад Новы год» (Шумілінская дзіцячая школа мастацтваў):


– прэм’ера спектакля-казкі «Варвара-краса»;
– ранішнік «Навагодняе падарожжа».

26 снежня, 15.00 – ранішнік «Фантастычны Новы год» для вучняў аб’яднання па інтарэсах, 1-11 класы (актавая зала СШ №1 г.п. Шуміліна, РЦДіМ)

27 снежня, 10.00 – раённая дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» (Лаўжанскі сельскі цэнтр культуры і вольнага часу, аг. Мікіціха):
– спектакль-казка «Варвара-краса»;
– ранішнік «Фантастычны Новы год».

27 снежня, 11.00 – навагодні ранішнік для дзяцей з інваліднасцю «Гэта свята – Новы год» (Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва)

27 снежня, 15.00 – навагодняе дабрачыннае свята для выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра «Сюрпрызы каля ёлкі» (г.п. Обаль, вул. Камсамольская, 1)

27 снежня, 14.00 – клубны агеньчык «Да нас стукае Новы год» для ўдзельнікаў клуба «Ветэран» (г.п. Шуміліна, вул. Луначарскага, 13)

28-30 снежня, 10.00-16.00 – Рэзідэнцыя Дзеда Мароза «Час верыць у цуды» (дэндрапарк ДЛГУ «Шумілінскі лясгас»):
– вясёлы інтэрактыў «Міньёны ў гасцях у Дзеда Мароза»;
– тэатралізаванае прадстаўленне «Тэхналогія чараўніцтва»;
– квэст-гульня для малышоў «Мышкін клад»;
– конкурс-прадказанне «Навагодні цудасаж».
30 снежня 15.00 – навагодні вечар для выхаванцаў дзіцячага дома сямейнага тыпу (г.п. Шуміліна, вул. Дабееўская, 5)

2020 год

1 студзеня, 01.30-3.00 – тэатралізаванае прадстаўленне «Чараўніцтва навагодняй ночы» (пляцоўка каля сцэны ў парку):
– тэатралізаваны канцэрт;
– танцавальная праграма (3.00-4.00)

4 студзеня, 15.00 – дабрачынны вечар «Калядныя сустрэчы» (Шумілінская дзіцячая школа мастацтваў)

З 26 па 31 снежня навагоднія мерапрыемствы пройдуць ва ўсіх установах адукацыі і культуры, у арганізацыях і прадпрыемствах, у мікрараёнах г.п. Шуміліна, у г.п. Обаль, у сельскіх населеных пунктах раёна.

Спартыўны Новы год

2019 год

28 снежня, 10.00 – навагодні турнір па міні-футболе сярод мужчынскіх каманд (ФАЦ)
30 снежня, 11.00 – спартландыя сярод груп па плаванні «Залатая рыбка» (басейн ФАЦ)

2020 год

4 студзеня, 11.00 – навагоднія спаборніцтвы па настольным тэнісе сярод дзяцей і падлеткаў (ФАЦ)

Навагоднія выставы

2-30 снежня, 11.00-18.00 – выстава-продаж навагодніх сувеніраў «Зіма ў падарунках» (чытальная зала раённай бібліятэкі)
16 снежня–11 студзеня, 9.00-16.00 – выстава вырабаў майстроў народнага клуба «Спадчына» «Калядныя матывы» (раённы Дом рамёстваў)

17 снежня–12 студзеня, 10.00-19.00 (перапынак 13.00-14.00) – рэтра-выстава «А ў нас Новы год…» (Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей).

Чытаць цалкам: http://www.shumilino.by/?p=52216

Апошнія навіны