shumilina.by

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Шуміліна культура

03.01.2020 19:39

278 праглядаў

0 каментароў

Дабрачынная ёлка для дзяцей Шумілінскага раёна прайшла ў аграгарадку Мікіціха

У рамках акцыі «Нашы дзеці» ў Лаўжанскім сельскім цэнтры культуры і вольнага часу прайшоў навагодні ранішнік.

«Фантастычны Новы год»

Cтаршыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава ў выступленні перад дзецьмі і іх бацькамі сказала: «У адыходзячым 2019 годзе ў кожнага з вас было многа добрых спраў. Вельмі важна бачыць і памятаць карыснае і добрае, каб яно працягвалася. Шчыра жадаю, каб з кожным з вас у новым годзе здарыўся маленькі цуд...."

Пасля казкі «Варвара-краса» ў выкананні артыстаў народнага тэатра раённага цэнтра культуры ўсіх дзяцей запрасілі на навагодняе свята «Фантастычны Новы год», якое падрыхтавалі і правялі работнікі цэнтра дзяцей і моладзі і іх выхаванцы. Дзед Мароз, Снягуркі з мінулага, сучаснага і будучага, Карлсан і іншыя казачныя героі весялілі хлопчыкаў і дзяўчынак.

На мерапрыемстве прысутнічалі больш за сто дзяцей з апякунскіх, прыёмных, мнагадзетных сем’яў і тых, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, а таксама школьнікі, якія вызначыліся ў спартыўных дасягненнях. Усе яны вярнуліся са свята з салодкімі падарункамі.

Ларыса ЗАЙЦАВА.

Герой працы

Чытаць цалкам тут: http://www.shumilino.by/?p=52243

Апошнія навіны