На ўваходзе перыядычна ўзнікалі чэргі.
У лофтавых інтэр’ерах культурнага хаба, размешчанага ў былых заводскіх карпусах на Кастрычніцкай вуліцы, дзейнічаў кірмаш, дзіцячыя пляцоўкі, адбываліся інтэлектуальныя дыскусіі, выступалі музыкі. На падворку прадавалі ежу.
Некалькі соцень сямей прайшлі праз дзіцячыя пляцоўкі, арганізаваныя часопісамі «Дуду» і «Асцярожна: дзеці!» Алесь Кудрыцкі вучыў малых ляпіць герояў Пластыляндыі, Ганна Раманоўская і Раман Тарасевіч — маляваць герояў беларускамоўных коміксаў.
«Мне падабаецца тут, бо тут драйвова», — сказала «Нашай Ніве» студэнтка Юлія Кушнярэвіч, якая прыйшла на фэст з сяброўкай.
У гэтыя хвіліны на «Мова Фэсце» працягваецца канцэрт. Вось жывы відэастрым з ОК16:
«Мова Фэст» арганізавала «Арт Сядзіба», грошы на фэст ахвяравалі розныя бізнэсы, сярод якіх бровар «Аліварыя» — удзельнікаў шчодра паілі квасам, — банк «Дабрабыт», партал продажаў нерухомасці Realt.by, букмекерскае агенцтва Leon. Фэст падтрымалі таксама незалежныя нацыянальныя СМІ.
Чытайце таксама: У Мінску праходзіць «Мова Фэст» да Міжнароднага дня роднай мовы. ФОТЫ
Сяргей Гезгала